Перавозка раслін
Перавозіць можна таксама і расліны. Шматлікія з іх павінны мець сведчанне фітасанітарнага кантролю. Гэты дакумент павінен быць напісаны на адной з моваў, якія ўжываюцца ў Еўрапейскім Звязе. Аднак на польскіх памежных пераходах дапушчаюцца сведчанні, напісаныя на рускай мове.
Падрабязны пералік раслін, якія падлягаюць кантролю і ахове, а таксама тых, увоз якіх забаронены, даступны ў прыкладанні да дырэктывы Рады Еўропы 2000/29/EЗ ад 8 мая 2000 г. па пытаннях сродкаў аховы ад пападання на тэрыторыю ЕЗ шкоднасных арганізмаў для раслін ці раслінных прадуктаў і ад іх распаўсюджвання на тэрыторыі ЕЗ. Гэты прававы акт можна знайсці на інтэрнэт-старонцы: www.eur-lex.europa.eu
Кантролю не падвяргаюцца расліны ў невялікіх колькасцях. Польскія памежныя службы пад гэтым паняццем разумеюць:
- свежую гародніну і садавіну (за выключэннем бульбы) – да 5 кг,
- зрэзаныя дэкаратыўныя расліны – да 50 шт.,
- зрэзаныя елкі – 1 шт.,
- часткі іглістых раслін – до 5 шт.


