Абмежаванні перевозу мяса і мясных вырабаў
Асобы, якія прыяжджаюць у Еўрапейскі Звяз, не могуць завозіць мяса, мясныя прадукты, малако, малочныя вырабы без адпаведных ветэрынарных дакументаў. Гэтыя правілы ўстаноўлены для прадухілення распаўсюджвання сур’ёзных хвароб жывёл.
У выпадку выяўлення такога роду прадуктаў у багажы асобы, якая перасякае мяжу, мытнік папросіць аддаць іх для знішчэння - падкрэслівае ў выказванні для партала Marzena Siemieniu, прэс-сакратар Мытнай Палаты [Izby Celnej] ў Бялай-Падлясцы.
Гэта правіла не датычыць малака ў парашку для грудных дзяцей, корму для грудных дзяцей і спецыяльных сродкаў сілкавання, неабходных па медыцынскай прычыне, пры ўмове, што гэтыя прадукты не патрабуюць ахладжэння перад спажываннем і маюць непашкоджанае фірмовае апакаванне.


