Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Абавязкі працадаўцы, які хадайнічае аб дазволе на працу для іншаземца

У сувязі з хадайніцтвам аб дазволе на працу на працадаўцы ляжаць пэўныя абавязкі. Да іх адносяцца між іншым:

  • інфармаванне іншаземца аб этапах працэдуры, распачатай з мэтай выдачы дазволу на працу, і іншых здарэннях, уплываючых на працоўныя адносіны;
  • захаванне належнай стараннасці ў працэсах аб дазволе і падаўжэнні дазволу на працу іншаземца;
  • захаванне ўмоў дагавора з іншаземцам у адпаведнасці з апісаннем, якое  змешчана ў заяве аб выданні дазволу на працу;
  • заключэнне пісьмовага дагавора і пераклад яго на зразумелую для іншземца мову перш, чым ен будзе падпісаны;
  • перадача працаўніку копіі дазволу на працу, а таксама іншых дакументаў, звязаных з працаўладкаваннем;
  • інфармаванне органаў, якія выдаюць дазвол, што іншаземец не пачаў працаваць на працягу 3 месяцаў ад дня дзеяння дазволу, а таксама аб заканчэнні выконвання працы раней чым 3 месяцы да сканчэння трміну дзеяння дазволу на працу.

Працадаўца павінен таксама інфармаваць улады, якія выдаюць дазвол на працу іншаземца, аб змяненнях, якія датычаць выконвання працы іншаземцам на падставе дазволу на працу.

Калі высветліцца парушэнне гэтых абавязкаў, працадаўца павінен неадкладна выканаць  занядбаныя абавязкі, у тым ліку – выплаціць пратэрмінаваную зарплату, аплаціць узносы сацыяльнага страхавання і  авансавыя плацяжы падаходнага падатку.

Закон аб садзейнічанні працаўладкаванню насельніцтва і інстытутах рынку працы прадугледжвае  штрафы для працадаўцы, які не выконвае абавязкі, якія ляжаць на ім у сувязі з працаўладкаваннем іншаземца!

Табліца. Штрафы, пагражаючыя працадаўцы, у выпадку парушэння пастаноў, звязаных з працаўладкаваннем іншаземцаў.

Забароненныя дзеянні

Штраф

Юрыдычная падстава

Нелегальнае даручэнне працы іншаземцу

Штраф да 3 000 ЗЛ (PLN)

Арт. 120 раздз. 1 закона аб садзейнічанні працаўладкаванню насельніцтва і інстытутах рынку працы (Art. 120 ust. 1 ustawy promocji zatrudnienia i instytucjach rynku pracy)

Працадаўца з'яўляецца прычынай нелегальный працы іншаземца (на ўласным або чужым прадпрыемстве) з-за:

  • увядзенне ў зман,
  • выкарыстанне службовай залежнасці,
  • выкарыстанне няздольнасці правільна зразумець пачатыя дзеянні.

Штраф да 10 000 ЗЛ (PLN)

Арт. 120 раздз. 3 і 5 закона аб садзейнічанні працаўладкаванню насельніцтва і інстытутах рынку працы (Art. 120 ust. 3 i 5 ustawy promocji zatrudnienia i instytucjach rynku pracy)

Патрабаванне выгады ўзамен на атрыманне дазволу на працу ці іншага дакумента, які дае права працаваць.

Штраф да 3 000 ЗЛ (PLN)

Арт. 120 раздз. 4 закона аб садзейнічанні працаўладкаванню насельніцтва і інстытутах рынку працы (Art. 120 ust. 4 ustawy promocji zatrudnienia i instytucjach rynku pracy)

Адмова ў працаўладкаванні на свабодную вакансію з-за ўзросту, інваліднасці, расы, рэлігіі, нацыянальнасці, палітычных перакананняў, этнічнага паходжання, веравызнання або сексуальнай арыентацыі

Штраф да 3 000 ЗЛ (PLN)

Арт. 123 закона аб садзейнічанні працаўладкаванню насельніцтва і інстытутах рынку працы (Art. 123 ustawy promocji zatrudnienia i instytucjach rynku pracy)

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.