Заява аб намеры даручыць працу іншаземцу
Грамадзяне Беларусі, Малдавіі, Расійскай Федэрацыі і Украіны могуць працаваць без неабходнасці атрымання дазволу на працу ў перыяд 6 месяцаў на працягу наступных 12 месяцаў. Такое працаўладкаванне адбываецца на падставе заявы аб намеры даручыць працу іншаземцу, складзенай польскім працадаўцай і зарэгістраваным у павятовым бюро па працаўладкаванню (Powiatowy Urząd Pracy). У такім выпадку няма неабходнасці выдаваць дазвол на працу і права яе выконвання іншаземцам не залежыць ад рашэння органаў.
Часта заява аб намеры працаўладкаваць іншаземца блытаецца з гасцявым запрашэннем ці дазволам на працу. Гэта аднак асобная працэдура, якая з'яўляецца крыху лягчэйшай, не патрабуе ніякіх затрат з боку працаўладкоўваючага суб'екта, а заява выдаецца працадаўцы неадкладна ў павятовым бюро па працаўладкаванню (Powiatowy Urząd Pracy).
Тут знойдзеш спіс адрасоў павятовых бюро па працаўладкаванню (Powiatowy Urząd Pracy).


