Афіцыйныя працэдуры
Аддзел па справах іншаземцаў Мазавецкага ваяводскага ўпраўлення (Wydział Spraw Cudzoziemców Mazowieckiego Urzędu Wojewódzkiego)
Рашэнне спраў у Аддзеле звычайна не патрабуе прысутнасці натарыяльнага перакладчыка – гэта значыць, што іншаземец можа скарыстаць з дапамогі асабы, якая не мае правамоцтваў перакладчыка (напрыклад, знаёмага, які гаворыць на польскай мове).
Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (Urząd Stanu Cywilnego (USC))
Згодна §9 Распараджэння міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі (Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji) ад 26 кастрычніка 1998 г. аб падрабязных прынцыпах састаўлення актаў грамадзянскага стану, спосабе вядзення кніг грамадзянскага стану, іх кантроле, захоўванні і ахове, а таксама ўзораў актаў грамадзянскага стану, іх копіях, заявах і пратаколах (Веснік законаў ад 1998 г. № 136, паз. 884): Акты грамадзянскага стану, іх копіі і іншыя дакументы, выдадзеныя на замежнай мове, якія падаюцца кіраўніку Аддзелу запісу актаў грамадзянскага стану ў сувязі з выкананнем дзеянняў па рэгістрацыі грамадзянскага стану, павінны падавацца разам з іх афіцыйным перакладам на польскую мову, выкананым натарыяльным перакладчыкам ці польскім консулам.
У сувязі з вышэй узгаданымі патрабаваннямі ад іншаземца, якія ўдзельнічае ў дзеяннях, звязаных з рэгістрацыяй грамадзянскага стану (напрыклад, рэгістрацыя шлюбу, прызнанне дзіцяці) чакаецца ўжыванне польскай мовы на камунікатыўным узроўні ці карыстанне паслугамі натарыяльнага перакладчыка. Веданне іншаземцам мовы правяраецца ў кароткай размове пры падачы патрабуемай заявы аб адсутнасці перашкод для заключэння шлюбу.


