Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

На што трэба звярнуць увагу, карыстаючыся паслугамі натарыяльных перакладчыкаў?

Існуюць фірмы і перакладчыкі, якія практыкуюць недобрасумленныя метады. Можа аказацца, што бюро перакладаў, якое прываблівае нізкімі цэнамі, выкарыстоўвае іншыя магчымасці атрымання большых аплат.

Перакладчыкі выкарыстоўваюць, напрыклад, сітуацыі, калі іншаземец пакідае для перакладу арыгіналы дакументаў і часамі лёгка згаджаецца на нявыгадныя для сябе ўмовы. Паколькі ў паслугах, якія аказваюцца прыватным асобам, няма ўстаноўленых ставак і разліковых знакаў, усё залежыць ад таго, як іншаземец дамовіцца з перакладчыкам.

Недобрасумленнай з'яўляецца практыка ўстанаўлення цаны за старонку, а затым штучнае павелічэнне колькасці знакаў, якія з'яўляюцца падставай для разліку, у выніку чаго патрэбная сума нечакана ўзрастае. Такой практыкай можа быць, напрыклад, дабаўленне працяжнікаў у канцы сказаў, падлік у якасці перакладчыцкіх знакаў агаворак, якія пацвярджаюць адпаведнасць перакладзенага дакумента арыгіналу.

Таму трэба звяртаць увагу на пераклад дакумента і правяраць, ці не павялічана колькасць знакаў, ці няма непатрэбных дапісак ці лішка прабелаў. Можна таксама не прыняць пераклад, патрабуючы, напрыклад, устраніць непатрэбныя элементы, якія не ўносяць у пераклад нічога значнага і з'яўляюцца неадпаведнымі практыцы, рэкамендаванай Кодэксам натарыяльнага перакладчыка (Kodeks Tłumacza Przysięgłego) і штучна павялічваюць аб'ём перакладу.

Іншай недобрасумленнай практыкай, на жаль, дастаткова цяжкай для праверкі, з'яўляецца т. наз. пераклад на картках. Ён заключаецца ў тым, што натарыяльны перакладчык за ўзнагароджанне прадстаўляе агенцтву перакладаў адбіткі сваіх пячацяў, зробленыя на пустых картках. На такіх картках пераклады выконваюцца кім-небудзь іншым, без удзелу натарыяльнага перакладчыка, які паставіў пячаць. У агаворцы, якую відаць пад перакладам, гэты перакладчык пацвярджае адпаведнасць нібы выкананага перакладу з дакументам, які быў перакладзены.

Перад тым, як скарыстаць з паслуг дадзенага натарыяльнага перакладчыка, трэба праверыць, ці знаходзіцца ён у спісе натарыяльных перакладчыкаў

Калі ў Вашай краіне дзейнічае іншы алфавіт, які адрозніваеца ад алфавіта краіны, у якую Вы едзеце, то адбываецца транслітэрацыя Вашага імя і прозвішча. Тое, як перакладаюцца імя і прозвішча ў пашпарце ці візе, залежыць ад нормаў, прынятых у краіне, у якой выдадзены дакумент.

Напрыклад, у Расіі зараз абазвязкова англійская транслітэрацыя (а калісьці французская). На гэтай падставе звычайна выдаюцца дакументы ў Польшчы (напрыклад, карта побыту) і важна, каб дакументы адпавядалі.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.