Банкі ў Польшчы
У Польшчы існуе каля 60 банкаўскіх устаноў. Зразумела, што цяжка выбраць найлепшы рахунак ці дэпазіт, аднак кліенты маюць падставы быць задаволенымі. Канкурэнцыя паміж банкамі вымушае сталае паляпшэнне прапанаваных паслуг.
Візітныя карткі банкаў і спасылкі на іх вэб-старонкі
Банкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі РП, можна падзяліць на:
- Традыцыйныя банкі— з галаўнымі ўстановамі і аддзяленнямі, дзе можна адкрыць рахунак, з дапамогай кансультанта выбраць хуткі дэпазіт ці прынамсі зрабіць грашовы пераказ – складаюць большасць банкаў у Польшчы. Прыклады традыцыйных банкаў: Bank PKO BP, Bank Millenium, Bank Zachodni WBK, ING Bank Śląski, Bank BPH.
- Інтэрнэт-банкі — яны ня маюць аддзяленняў. Прадстаўнікамі гэтай групы з'яўляюцца Lukas Bank, mBank, Inteligo, Multibank.
У выпадку Інтэрнэт-банкаў адзіным спосабам з'яўляецца кіраванне па Інтэрнэту і тэлефонны кантакт. Традыцыйныя банкі прапануюць кіраванне рахункам праз Інтэрнэт, тэлефон і асабіста ў аддзяленні банка, аднак у сувязі з выдаткамі на ўтрыманне аддзяленняў, кошты абслугоўвання рахунку ў іх большыя.
Польскія банкі заходніх банкаўскіх сеткаў, напрыклад Raiffeisen Bank Polska ці Deutsche Bank Polska, кіруюцца з Германіі, як іншыя банкі гэтых сеткаў, але маюць уласную правасуб'ектнасць. Не трэба лічыць польскае аддзяленне Deutsche Bank аддзяленнем расійскага Deutsche Bank. Практычна гэта значыць тое, што калі мы хочам зрабіць напрыклад, грашовы пераказ з аднаго банка ў іншы, то нам трэба адкрыць рахунак у Польшчы і пераказаць грошы на расійскі рахунак (таксама, як мы б рабілі б пераказ грошай у зусім іншы банк).
У вялікіх банкаўскіх аддзяленнях абслугоўванне кліентаў на англійскай мове з'яўляецца стандартам. Дакументы і банкаўскія дамовы даступныя на польскай і англійскай мове.
Банкаўскія электронныя паслугі на замежных мовах
У польскіх банках электроннымі паслугамі на замежных мовах звычайна з'яўляюцца абслугоўванне па тэлефоне (звычайна на англійскай і нямецкай) і праз банкамат (англійская, нямецкая, часам французская і руская).
Інтэрнэт-банкінг – г. зн. кіраванне сваім рахункам адбываецца на польскай і англійскай.


