Як знайсці гасцініцу?
Гасцінічныя нумары прасцей за ўсё знайсці з дапамогай спецыялізаваных Інтэрнэт-парталаў. Найбольш папулярныя – гэта:
Пошукавік гасцініц на польскай, нямецкай, аігельскай мовах.
Пошукавік гасцініц на польскай і ангельскай мовах.
Іншым спосабам пошуку месца начлегу з’яўляецца дапамога бюро інфармацыі для турыстаў. Прыклады старонак:
Варшаўскі партал інфармацыі для турыстаў (па-ангельску і па-польску);
Уроцлаўскі партал інфармацыі для турыстаў, польская, нямецкая, французская і ангельская мовы;
Гданьскі партал інфармацыі для турыстаў, мовы: польская, нямецкая, руская, французская, іспанская.
У вялікіх гарадах і на турыстычных курортах пункты турыстычнай інфармацыі знаходзяцца звычайна непадалёк ад галоўнага чыгуначнага вакзалу, аэрапорта, аўтавакзалу альбо зблізку буйных турыстычных аб’ектаў (стары цэнтр горада). У бюро турыстычнай інфармацыі можна размаўляць па-польску і па-ангельску, радзей па-нямецку і па-руску.
Напрыклад, у Варшаве пункты інфармацыі для турыстаў знойдзем:
- у тэрмінале 2 аэрапорта ім. Ф. Шапэна
- на вуліцы Krakowskie Przedmieście 65 (цэнтр горада)
- у галоўнай зале чыгуначнага вакзалу Цэнтральная Варшава [dworca PKP Warszawa Centralna]


