Кошты найму кватэр ў Польшчы
Наём кватэры ў невялікіх гарадах (не лічучы турыстычных курортаў), а таксама аддаленых на некалькі кіламетраў ад агламерацый, значна больш танны, чым у буйных гарадах.
Кошты найму квадратнага метра ў польскіх злотых (PLN) у 2009 г.

Аднапакаёвая кватэра ў Варшаве (да 32–34 м²), якая не знаходзіцца ў самым цэнтры, будзе каштаваць ад 1000 да 1800 зл. за месяц. Ваду, газ, электраэнергію, тэлефон і г. д. аплачвае наймальнік, паводле таго, колькі выдаткуе. Танней каштуе зняць кватэру ў шматпавярховым доме з часоў камунізму (так званая вялікая пліта ці рамка Н), чым у новым доме, ці старой камяніцы з цэглы. У Варшаве больш заплацім за жыллё, якое размешчана каля метро.
У выпадку найму кватэры трэба памятаць аб неабходнасці выплаты закладу, які датычыць як грамадзян Польшчы, так і замежнікаў. Заклад звычайна складае 100% аплаты за месяц і выплочваецца звычайна ў дзень падпісання дамовы. Заклад вам вернуць, калі кватэра будзе ў такім жа стане, у якім мы яе атрымалі. Заклад не вернуць, калі дамова будзе скасавана дачасна (перад заканчэннем тэрміна яго дзеяння).
Кватэра павінна быць абсталявана так, як гэта апісана ў дамове.
УВАГА! Наяўнасць мэблі і г. д. не абавязковая і залежыць ад дамовы, якую мы заключаем. Варта падчас першага кантакту з уладальнікам кватэры, якая нас цікавіць, даведацца, на якое абсталяванне можам разлічваць.


