Усю інфармацыю, якая датычыцца білетаў і раскладаў руху грамадзкага транспарта, можна знайсці на старонцы Праўлення Гарадзкога Транспарта [Zarządu Transportu Miejskiego], дзяржаўнага таварыства, якое адказвае за гарадзкі транспарт.
Расклады руху знаходзяцца ў закладцы раклады руху ў левай частцы старонкі.
Старонка даступная на ангельскай, рускай і нямецкай мовах, аднак не ўся інфармацыя ператлумачана. У версіях на замежных мовах няма, напрыклад, пазначэнняў на картах, у версіі рука- і нямецкамоўнай няма спасылкі на расклады руху. На польскамоўнай старонцы знаходзіцца карта, якая падрабязна прадстаўляе маршруты варшаўскага грамадзкага транспарта.
Білеты на гарадзкі транспарт
Для таго каб карыстацца аўтобусамі, трамваямі і метро, патрэбны адзін від білетаў. Іх можна набыць у кіёсках па ўсёй Варшаве, напрыклад, у кіёсках з напісам Ruch ці Kolporter. Білеты можна набыць таксама ў паштовых аддзяленнях, пунктах продажу на станцыях метро і ў аўтаматах для продажу білетаў. Самаабслугоўваемыя аўтаматы спатрэбяцца ноччы альбо ў нядзелю, калі іншыя пункты продажу не працуюць. Білетныя аўтаматы простыя ў абслугоўванні – інструкцыі на польскай, ангельскай ці нямецкай мовах суправаджаюць нас на на працягу ўяго працэсу. Аўтаматы прымаюць манеты і банкноты, але не абслугоўваюць аплатных картак.
Калі не атрымалася купіць білет перад пачаткам паездкі на гарадзкім транпарце, яго можна набыць у кіроўцы аўтобуса ці трамвая. Каштуе ён столькі ж, колькі і той, які можна купіць на пошце ці ў кіёску. Купляючы білет у кіроўцы, мы павінны мець суму без рэшты, таму што кіроўца не абавязаны нам яе выдаваць. Да таго не трэба здзіўляцца, калі кіроўца скажа нам, што білетаў няма – ён не абавязаны іх мець. Ён можа таксама адмовіцца прадаць білет у тым выпадку, калі едзе з спазненнем. Тады неабходна як можна хутчэй выйсці з транспарта, таму што штраф за безбілетны праезд складае 150 зл.
Разрозніваюць білеты нармальныя [normalne] і ільготныя [ulgowe] (падрабязней гладзі ў частцы гэтага раздзела, якая датычыць ільгот на праезд у гарадзкім транспарце).


