Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Пакупкі ў Польшчы без ПДВ

Кожная асоба, якая не мае сталай прапіскі на тэрыторыі Еўрапейскага Звяза, мае права на вызваленне ад падатку ПДВ пры здзяйсненні пакупак у Польшчы і іншых краінах ЕЗ. Месца сталага жыхарства вызначаецца на падставе пашпарта ці іншага дакумента, які пацвярджае асобу. Не нацыянальнасць гэтай асобы мае значэнне, але месца яе жыхарства. Гэта можа быць як радавіты украінец, які жыве ў Кіеве, так і паляк, які пераехаў  у гэты горад некалькі гадоў таму.

Куплены тавар пры вывазе з ЕЗ павінен быць у некранутым стане. Лепш за ўсё, калі, напрыклад, фотаапарат праверым украме, а пасля запакуем яго ў арыгінальнае апакаванне і ў такім выглядзе прадставім мытніку падчас кантролю. Мінімальны кошт пакупкі ў аднаго прадаўца павінен раўняцца 200 злотых.

Важнай умовай з’яўляецца перавоз рэчаў у асабістым багажы. Нельга прэтэндаваць на вяртанне падатку ПДВ на паліва, аўтамабіль ці паслугі. Калі мы набылі камп’ютар, то падатак нам вернуць. Але нельга на гэта разлічваць у выпадку чыгуначных квіткоў ці паслуг прысяжнага перакладніка.

Калі мы плануем прабываць на тэрыторыі Еўрапейскага Звяза дастаткова доўга, то не трэба спяшацца з пакупкамі. – Вяртанне падатку можа быць здзейснена, калі набыты намі тавар вывозіцца за межы ЕЗ не пазней чым у апошні дзень трэцяга месяца, які надыйшоў пасля месяца, у якім здзейснена пакупка – чытаем у законе. Гэта азначае, што калі мы набылі тавар 1 сакавіка, то мы павінны выехаць да канца чэрвеня. Калі на дзень пазней, то падатак ПДВ нам не вернуць .

Вяртанне падатку звязана з  вызначанай працэдурай. Неабходны чэк TAX FREE. Перад здзяйсненнем пакупкі неабходна запытацца пра яго ў краме, таму што не кожны прадавец мае права яго выдаць. TAX FREE атрымаем толькі пасля прад’яўлення пашпарта ці іншага дакумента, які пацвярджае асобу  і пражыванне за межамі Еўрапейскага Звязу. Неабходна памятаць аб далучэнні да яго звычайнага пацвярджэння пакупкі, г. зн. чэка. Прадаўцу мы плацім усталяваную цану. На мяжы прад’яўляем тавар мытніку, які штампам сведчыць, што тавар вывезены з краю. Для таго каб вярнуць падатак, патрэбна звярнуцца ў пункт Global Refund. Аднак фірма налічвае сабе камісійныя: ад 10 да 30% належнай нам сумы. Чым больш выплата, тым менш камісійныя. Існуюць таксама крамы, якія выдаюць чэк, але не падпісвалі дамовы з гэтай фірмай. У такім выпадку нам неабходна прыкласці большы высілак. Пасля таго як мытнік паставіць штамп на чэк, у справе вяртання падатку трэба звярнуцца ў краму. Можна пайсці туды асабіста альбо папрасіць, каб знаёмы, які застаецца ў Польшчы, атрымаў у краме грошы, якія нам належаць. Гэты спосаб больш клапатлівы, але не звязаны з камісійнымі.

Пра пакупкі без ПДВ у некаторых гандлёвых сетках:

Macro
Media Markt

Закон ад 11 сакавіка  2004 г. аб падатку на тавары і паслугі. Заканадаўчы веснік. 2004 № 54 poz. 535.

Распараджэнне Міністра Фінансаў ад 20 красавіка 2004 г. па пытанні мінімальнага сумарнага кошту пакупак, пры якім асоба, якая перасякае мяжу, можа патрабаваць вяртання падатку на тавары і паслугі.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.