
Як шукаць здымную кватэру?
Кватэру, як і пакой, лепш за ўсё шукаць па аб’яве.
УВАГА! Большасць старонак і аб’яў напісана па-польску:
www.oferty.net/mieszkania
www.dom.gratka.pl/mieszkania–do–wynajecia/lista
www.wynajmemieszkanie.com.pl/
Шукаючы кватэру, варта таксама заглянуць у раздзел «Здам унаймы» [«Wynajmę»] у лакальных і агульнапольскіх газэтах, а таксама ў бясплатных газэтах аб’яў (напрыклад, Waseet).
Агенцтвы нерухомасці
У Польшчы існуе мноства агенцтваў нерухомасці, якія наўзамен абазначанай ва ўмове сумы будуць за нас шукаць кватэру. У выпадку калі агенцтва знойдзе прыдатны варыянт, сума ў памеры адной месячнай аплаты выплачваецца агенцтву напапалам, г. зн. тым, хто здае ўнаймы, і што шукае.
Партал, які ўтрымлівае базу агенцтваў нерухомасці ў Польшчы


