Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Пачатковая школа і гімназія

У Польшчы абавязковым з'яўляецца навучанне да дасягнення дзіцём 18 гадоў. Абавязковы школьны абавязак датычыць усіх дзяцей, незалежна ад легальнасці побыту, юрыдычнага статусу дзіцяці і яго бацькоў. Навучальны год пачынаецца 1 верасня, а заканчваецца звычайна пасля 20 чэрвеня.

Абавязковая школьная адукацыя дзіцяці пачынаецца з пачаткам навучальнага года ў тым календарным годзе, у якім дзіцяці споўніцца 7 гадоў, і доўжыцца да заканчэння гімназіі, аднак не больш чым да дасягнення 18 гадоў. Па заяве бацькоў навучанне ў пачатковай школе можа распачаць дзіця, якому да 1 верасня споўніцца 6 гадоў, калі ён выявіць псіхафізічную сталасць для пачатку школьнага навучання. Рашэнне аб больш ранейшым прыняцці дзіцяці ў пачатковую школу прымае дырэктар школы пасля таго, як даведаецца аб заключэнні грамадскага псіхолага-педагагічнага савета.

Дзіця, якое было датэрмінова прынята ў пачатковую школу, звальняецца ад абавязковага праходжання гадавой падрыхтоўкі да школы.

Вы можаце накіраваць сваё шасцігадовае дзіця ў школу!

Згодна новым палажэнням, уведзеным у 2009 годзе, Вы маеце права накіраваць сваё шасцігадовае дзіця ў першы клас пачатковай школы ў 2009/2010 навучальным годзе, калі яно нарадзілася ў перыяд з 1 студзеня па 30 красавіка 2003 г. У такім выпадку дырэктар школы не мае права адмовіць у прыняцці дзіцяці ў школу!

Калі Ваша дзіця нарадзілася ў перыяд з 30 мая па 31 снежня 2003 г., Вы можаце хадайнічаць аб яго прыняцці ў школу. У такім выпадку дырэктар школы можа Вам адмовіць у прыняцці дзіцяці ў школу, калі дзіця раней не наведвала дзіцячы сад і калі ў дадзенай школе няма месцаў для шасцілетак.

У першы клас агульнаадукацыйнай пачатковай школы прымаюцца дзеці, якія пражываюць у межах акругі дадзенай пачатковай школы, a па заяве бацькоў/законных апякуноў – дзеці, якія пражываюць за межамі акругі дадзенай школы (у выпадку, калі ў школе ёсць свабодныя месцы). Навучанне ў пачатковай школе доўжыцца 6 гадоў і заканчваецца экзаменам. Экзамен не мае фармальных вынікаў для выбару далейшага шляху адукацыі. Дзіця, якое заканчвае пачатковую школу, мае пачатковую адукацыю.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.