Практычная інфармацыя аб навучанні ў польскай школе
Навучанне ў пачатковай школе і гімназіі ў РП праходзіць з улікам месца пражывання. Аднак адпраўка дзіцяці ў школу, якая адпавядае месцу пражывання вучня, не з'яўляецца абавязковай. Калі гаворка ідзе аб паслягімназіяльных школах, то можна выбраць любую школу.
Пачатковыя школы і гімназіі, акрамя правядзення дыдактычных заняткаў, займаюцца арганізацыяй вольнага часу вучняў. Існуюць т.зв. групы прадоўжанага дня (świetlice), у якіх дзеці могуць знаходзіцца пасля дыдактычных заняткаў; групы прадоўжанага дня звычайна працуюць максімум да 17:00 – 18:00 гадзін. У групах прадоўжанага дня працуюць настаўнікі, якія, акрамя апекі, таксама дапамагаюць пры выкананні хатняга задання. Бацькі, якія з-за прафесійных абавязкаў не могуць забяспечыць дзецям апеку пасля заканчэння ўрокаў, могуць пакідаць дзяцей у групах прадоўжанага дня.
У Польшчы па жаданню бацькоў для дзяцей і моладзі ў грамадскіх дзіцячых садах, пачатковых школах і гімназіях арганізуюцца ўрокі рэлігіі. У грамадскіх паслягімназіяльных школах навучанне рэлігіі арганізуецца па заяве бацькоў ці вучняў. Кожны вучань пасля дасягнення 18-гадовага ўзросту сам вырашае, ці наведваць яму ўрокі рэлігіі.
Польскія школы аснашчаны сталовымі і буфетамі. Існуе магчымасць арганізацыі абедаў на платнай аснове для дзяцей у школах. Штомесячныя расходы на абеды залежаць ад школы і вагаюцца ад 60 да 150 польскіх злотых. У некаторых школах можа быць абавязковая спецыяльная форма, т.зв. школьная форма. Гэта залежыць ад індывідуальнага падыходу да гэтага пытання дырэктара школы і ўнутранага статута школы. Кожная школа можа ўстанавіць свой уласны від формы і даваць яе вучням на платнай аснове. У школах абавязковым з'яўляецца зменны абутак. Кожны вучань абавязаны прыносіць зменны абутак і абуваць яго перад заняткамі.
Бацькі вучняў, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы, могуць запытваць сацыяльную дапамогу. Сацыяльную дапамогу можа даць Цэнтр сацыяльнай дапамогі (Ośrodek Pomocy Społecznej) па месцы жыхарства сям'і. Гэтая дапамога можа быць прадстаўлена ў форме платы за харчаванне ў школе ці дзіцячым садзе, ці ў форме куплі падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для дзіцяці.


