Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Ліцэй

Ліцэй з'яўляецца паслягімназіяльнай сярэдняй школай. Навучанне ў ліцэі доўжыцца 3 гады і заканчваецца выпускным экзаменам. Пасля здачы выпускнога экзамена вучань атрымлівае атэстат сталасці, які дае яму права на далейшае навучанне.

Выдзяляюць два тыпы ліцэяў: агульнаадукацыйныя ліцэі і профільныя ліцэі, якія даюць адукацыю ў сферы агульнапрафесійнай адукацыі.

Існуюць таксама дадатковыя 2-гадовыя ліцэі, прызначаныя для выпускнікоў асноўных прафесійных школ. Навучанне ў іх таксама заканчваецца выпускным экзаменам. Асоба, якая скончыла ліцэй і не здала выпускны экзамен, мае няпоўную сярэднюю адукацыю. Асоба, якая скончыла ліцэй і паспяхова здала выпускны экзамен, мае сярэднюю адукацыю.

Тэхнікум

Тэхнікум з'яўляецца паслягімназіяльнай сярэдняй школай. Навучанне ў тэхнікуме доўжыцца 4 гады і заканчваецца двума экзаменамі: прафесійным экзаменам, пасля здачы якога вучні атрымліваюць дыплом, які пацвярджае прафесійную кваліфікацыю, а таксама выпускным экзаменам.

Ёсць таксама магчымасць пачатку навучання ў дадатковым 2- ці 3-гадовым тэхнікуме, які могуць наведваць выпускнікі асноўных прафесійных школ. Выпускнік тэхнікума можа мець сярэднюю тэхнічную адукацыю (калі ён паспяхова здасць выпускны экзамен), ці няпоўную сярэднюю тэхнічную адукацыю.

Асноўная прафесійная школа

Асноўная прафесійная школа з'яўляецца паслягімназіяльнай школай, якая рэалізуе праграму навучання ў сферы агульнай і прафесійнай адукацыі. Навучанне ў гэтай школе доўжыцца два-тры гады. Прафесійнае навучанне адбываецца на ўзроўні вучня майстра згодна профілю дадзенай навучальнай установы.

Асноўную прафесійную школу можна скончыць, атрымаўшы атэстат аб яе заканчэнні, ці атрымаўшы атэстат і дыплом, які сведчыць аб прафесійнай кваліфікацыі, калі вучань здасць неабавязковы прафесійны экзамен, які здаецца Акружной экзаменацыйнай камісіі (Okręgowа Komisа Egzaminacyjnа). Пасля заканчэння асноўнай прафесійнай школы можна працягнуць навучанне ў агульнаадукацыйным дадатковым ліцэі ці ў дадатковым тэхнікуме.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.