Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Яслі

Яслі з'яўляюцца апякунскай і выхаваўчай установай для дзяцей ва ўзросце ад 6 тыдняў да 3 гадоў, бацькі ці апякуны якіх працуюць па-за межамі дома. У яслях дзецям даецца харчаванне, медыцынскі догляд, выхаваўчая апека, а таксама дадатковыя заняткі. У Польшчы ёсць грамадскія і прыватныя яслі.

Грамадскія яслі з'яўляюцца бясплатнымі, аднак кольскасць месцаў у іх абмежавана. Бацькі ці апякуны дзіцяці могуць выбраць любыя яслі. Часта ўмовай прыняцця можа быць наяўнасць прапіскі на тэрыторыі дадзенай гміны ці павята.

Акрамя таго, абодва бацькі/апякуны павінны працаваць. У прыватныя яслі прымаюцца ўсе дзеці, але яны з'яўляюцца платнымі. У залежнасці ад рэгіёну, цэны вагаюцца ў межах ад некалькіх соцен да тысячы злотых і вышэй штомесячна.

Дзіцячы сад

Дзіцячы сад – гэта апякунская і выхаваўчая арганізацыя для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў. У асобых выпадках дырэктар дзіцячага сада можа прыняць дзіця, якому споўнілася 2,5 года.

У Польшчы наведванне дзіцячага сада не з'яўляецца абавязковым. Абавязковай з'яўляецца гадавая падрыхтоўка да школы, т.наз. «нулеўка» ("zerówka") (апошні год дзіцячага саду, які падрыхтоўвае да навучання ў пачатковай школе) для 6-гадовых дзяцей. «Нулеўкі» арганізаваны ў дзіцячых садах, але школы таксама маюць права ўтварэння такога аддзялення.

Абавязковае наведванне «нулёўкі» пачынаецца з пачаткам навучальнага года ў тым календарным годзе, у якім дзіцяці споўніцца 6 гадоў, што вынікае з закону ад 7 верасня 1991 г. аб сістэме адукацыі (Веснік законаў ад 2005 г. № 164, паз. 1365)

Задачай дзіцячых садоў з'яўляецца забеспячэнне дзецям адпаведных умоў для фізічнага, разумовага, эмацыянальнага і грамадскага развіцця, выраўніванне магчымых недахопаў і затрымак у дадзенай сферы, падрыхтоўка дзіцяці да навучання ў школе, а таксама дапамога працуючым бацькам у забяспечэнні выхаваўчай апекі над дзецьмі. Дзіцячыя сады, як і яслі, могуць быць грамадскімі і прыватнымі. Дзіцячыя сады не з'яўляюцца бясплатнымі, а памер аплаты ў грамадскіх дзіцячых садах усталёўваецца гмінай, на тэрыторыі якой знаходзіцца гэты дзіцячы сад. Аплата, якую ўносяць бацькі дзіцяці, якое наведвае дзіцячы сад, прызначана перш за ўсё на пакрыццё расходаў на харчаванне і дадатковыя заняткі. Яна вагаецца ў межах 150-350 польскіх злотых штомесячна. Плата за прыватныя дзіцячыя сады значана вышэйшая, яна можа дасягаць 1000-1300 польскіх злотых штомесячна.

У дзіцячы сад і дашкольны аддзел, арганізаваны ў пачатковай школе, у першую чаргу прымаюцца дзеці ва ўзросце 6 гадоў, якія праходзяць гадавую падрыхтоўку да школы (т. зв. «нулёўка»). Затым прымаюцца дзеці, якіх выхоўвае маці ці бацька-адзіночка, ці адзін з бацькоў якіх мае абмежаваныя фізічныя магчымасці ці поўную непрацаздольнасць, а таксама нездольнасць самастойна сябе абслугоўваць, а таксама дзеці, якія знаходзяцца ў прыёмных сем'ях. Права на дашкольнае выхаванне маюць таксама дзеці ва ўзросце 5 гадоў.

Калі шлях шасцігадовага дзіцяці ад хаты да бліжэйшага грамадскага дзіцячага сада ці дашкольнага аддзялення ў пачатковай школе перавышае 3 км, то абавязкам гміны з'яўляецца забеспячэнне бясплатнага транспарту і апекі падчас перавозу дзіцяці ці пакрыццё расходаў па пераезду дзіцяці і апекуна грамадскім транспартам, калі яго прывозяць самі бацькі.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.