Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Вышэйшыя школы ў Польшчы

У польскай сістэме адукацыі вышэйшыя школы – гэта ўстановы, якія даюць адукацыю для выпускнікоў ліцэяў і тэхнікумаў, якія здалі выпускны экзамен. Навучанне двухузроўневае: трохгадовае I узроўню, а таксам двухгадовае навучанне II узроўню. Навучанне I узроўню заканчваецца прысваеннем прафесійнага звання ліцэнцыята ці інжынера, а навучанне II узроўню – прысваеннем прафесійнага звання магістра, магістра-інжынера.

Аднак некаторыя кірункі маюць форму магістратуры і заканчваюцца атрыманнем звання магістра ці ўрача, урача-дантыста, ветэрынарнага ўрача. Заканчэнне навучання II узроўню ці магістратуры дазваляе працягнуць навучанне ў аспірантуры. Атрыманне звання магістра дае магчымасць атрымання далейшай паслядыпломнай адукацыі.

Паслядыпломная адукацыя дае магчымасць атрымання дадатковых спецыялізаваных ведаў у зусім іншай вобласці, якая адрозніваецца ад галоўнага кірунку навучання. Паслядыпломная адукацыя звычайна працягваецца 2 семестры, аднак можа доўжыцца і да 4 семестраў.

Асобныя факультэты вышэйшай навучальнай установы могуць прысвойваць вучоныя ступені кандыдата навук, а таксама доктора навук. Вышэйшая навучальная ўстанова, якая мае як мінімум адно паўнамоцтва для прысваення вучонага звання кандыдата навук, мае статус акадэмічнай установы, а тая вышэйшая навучальная ўстанова, якая не адпавядае гэтай умове, – прафесіянальнай навучальнай установы.

Вучоба ў вышэйшых навучальных установах можа ажыццяўляцца ў розных формах. Выдзяляюць дзённую форму навучання, на якой працэс навучання ажыццяўляецца на працягу дня з панядзелка па пятніцу. Працэс навучання на вячэрняй форме навучання ажыццяўляецца ў пасляабедзенны ці вячэрні час, таксама з панядзелка па пятніцу. Чарговай формай навучання з'яўляецца завочная форма навучання, пры якой вучэбны працэс ажыццяўляецца ў выхадныя дні.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы могуць быць грамадскімі і прыватнымі. Навучанне ў грамадскіх вышэйшых навучальных установах звычайна танней. Навучанне на дзённай форме навучання для грамадзян Польшчы часцей за ўсё з'яўляецца бясплатным, аплата можа брацца за навучанне на вячэрняй і завочнай формах навучання. У прыватных вышэйшых навучальных установах плата за навучанне бярэцца за любую форму навучання, прадугледжаную ў статуце вышэйшай навучальнай установы.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.