Пасляліцэйныя школы
Пасляліцэйныя школы прызначаны для выпускнікоў сярэдніх школ. Каб быць прынятым у пасляліцэйную школу, абавязкова наяўнасць сярэдняй адукацыі, але атэстат сталасці не патрэбны.
Выдзяляюцца грамадскія пасляліцэйныя школы, неграмадскія з паўнамоцтвамі грамадскіх школ, а таксама неграмадскія без паўнамоцтваў грамадскіх школ. Працягласць навучання для асобных прафесій ў пасляліцэйнай школе з паўнамоцтвамі грамадскай школы ці ў грамадскай пасляліцэйнай школе ўсталёўвае праграма Міністэрства народнай адукацыі. Навучанне на большасці кірункаў доўжыцца 2 гады, ці чатыры семестры. У пасляліцэйных школах без паўнамоцтваў грамадскіх школ навучанне доўжыцца адзін год – два семестры.
У грамадскіх школах, а таксам школах з паўнамоцтвамі грамадскіх школ, студэнты да заканчэння працэсу навучання могуць прыступіць да сдачы знешняга прафесійнага экзамену. У выпадку здачы дадзенага экзамену яны атрымліваюць званне тэхніка па дадзенай прафесіі, ці раўназначнае званне.


