Спецыяльныя, мастацкія, спартыўныя школы і школы з навучаннем на замежнай мове
Спецыяльныя школы прызначаны для дзяцей і моладзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У спецыяльны дзіцячы сад, спецыяльную пачатковую школу і спецыяльную гімназію, а таксама ў спецыяльныя аддзелы ў дзіцячых садах, пачатковых школах і агульнаадукацыйных гімназіях прымаюцца, па заяве бацькоў ці апякуноў, дзеці, якія маюць заключэнне аб неабходнасці спецыяльнай адукацыі, выдадзенае камісіяй, якая выносіць рашэнне і якая дзейнічае пры грамадскім псіхолага-педагагічным савеце.
Мастацкія і спартыўныя школы навучаюць на пачатковым і сярэднім узроўні. Некаторыя з мастацкіх школ даюць як агульную, так і мастацка-спартыўную адукацыю. Таксама ёсць школы, якія даюць выключна мастацкую адукацыю. У некаторых школах, якія даюць агульную адукацыю, функцыянуюць класы спартыўнага ці мастацкага профілю. Таксама ёсць асаблівыя спартыўныя школы і школы спартыўнага майстэрства. Прыём у школы такога тыпу адбываецца па такіх жа правілах, як і ў іншыя школы, аднак дзіця дадаткова павінна выявіць свае мастацкія ці спартыўныя здольнасці. Асобныя школы ўсталёўваюць дадатковыя правілы прыёму.
Існуюць таксама школы, у якіх польская мова не з'яўляецца мовай навучання. Гэта школы ці заняткі, арганізаваныя дыпламатычнымі ці консульскімі прадстаўніцтвамі ці культурна-адукацыйнымі аб'яднаннямі дадзенай нацыянальнасці. Акрамя таго, што заняткі праводзяцца на мове краіны паходжання, тут могуць праходзіць заняткі, якія датычаць культуры гэтай краіны.


