Паслягімназіяльныя школы
Выпускнікі гімназіі могуць дамагацца прыняцця ў першы клас паслягімназіяльных школ. Пытанне аб прыняцці кандыдатаў у гэтыя школы вырашаецца на падставе крытэрыяў, змешчаных у статуце школы, якія ўлічваюць, напрыклад, адзнакі па польскай мове і трох выбраных абавязковых прадметах, іншыя дасягненні вучня, вызначаныя ў атэстаце аб заканчэнні гімназіі, колькасць балаў, якую можна ўлічваць па выніках экзамена ў гімназіі.
Іншаземец, які не скончыў гімназію ў Польшчы, павінен мець легалізаваны атэстат ці які-небудзь іншы дакумент, які сведчыць аб заканчэнні школы за мяжой і які дае права на пачатак такога навучання ў краіне выдання. Гэты дакумент павінен быць прызнаны раўнацэнным польскаму атэстату аб заканчэнні адпаведнай школы. Іншаземец павінен, акрамя таго, прадставіць медыцынскую даведку, якая б сведчыла аб адсутнасці супрацьпаказанняў для пачатку вучобы ў школе дадзенага тыпу. – Распараджэнне міністра народнай адукацыі ад 4 кастрычніка 2001 г. аб прыняцці асоб, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Польшчы, у грамадскія дзіцячыя сады, школы, установы навучання настаўнікаў і вучэбныя ўстановы (Веснік законаў ад 2001 г. № 131, паз. 1458)
Калі іншаземец не можа прадставіць патрэбных атэстатаў, а таксама калі прыняцце ў школу адбываецца на падставе кваліфікацыйнага працэсу, то ён прымаецца ў адпаведны клас і на адпаведны семестр на падставе праведзенага экзамену, кантрольнай працы ці іншых умоў, якія ўстаноўлены школай.
Арт. 94a зак. 1 закону ад 7 верасня 1991 г. аб сістэме адукацыі:
«Асобы, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Польшчы, могуць навучацца і знаходзіцца пад апекай у грамадскіх дзіцячых садах, а тыя асобы, якія падлягаюць абавязковай школьнай адукацыі, могуць навучацца і знаходзіцца пад апекай у грамадскіх пачатковых школах, гімназіях, грамадскіх мастацкіх школах, а таксама ў навучальных установах, у тым ліку мастацкіх навучальных установах, на тых жа ўмовах, як і грамадзяне Польшчы».
Апека і навучанне Вашага дзіцяці, як і іншых дзяцей, у грамадскіх дзіцячых садах і школах у Польшчы з'яўляюцца бясплатнымі!


