Страхаванне аўтамабіля ў Польшчы
Сярод ніжэй пералічаных відаў страхавання абавязковым з'яўляецца толькі страхаванне АСАГА (OC)!
АСАГА (OC)
Абавязковае страхаванне АСАГА (OC) усцерагае ўладальніка ці вадзіцеля транспартнага сродка ад фінансавых наступстваў нанесеных шкодаў трэцім асобам. У выпадку аварыі страхоўшчык выплачвае за ўладальніка транспартнага сродку рэкампенсацыю пацярпеламу. Пры продажы транспартнага сродку страхоўка АСАГА (OC) пераходзіць на купляючага, якому трэба перадаць дакумент, які пацвярджае заключэнне страхавога дагавора. Калі новы ўладальнік транспартнага сродку не расторгне дагавор на працягу 30 дзён ад дня пакупкі транспартнага сродку, дамова страхоўкі будзе далей сапраўднай.
Што зрабіць, калі здарылася сутыкненне або аварыя, а віноўнік ня мае АСАГА (OC)?
Трэба неадкладна выклікаць паліцыю. Прэтэнзіі варта накіроўваць у Фонд страхавых гарантый (Ubezpieczeniowy Fundusz Gwarancyjny) праз любую страхавую кампанію на аснове паліцэйскага пратакола з месца здарэння.
АЎТАСТРАХОЎКА (AC)
Страхоўка АЎТАКАСКА (auto-casco) забяспечвае выплату грашовай рэкампенсацыі, калі твой транспартны сродак або яго абсталяванне будуць пашкоджаны або страчаны.
НАСТУПСТВА НЯШЧАСНЫХ ВЫПАДКАЎ (NNW)
Страхаванне наступстваў няшчасных выпадкаў вадзіцеля і пасажыраў транспартнага сродку.
„ЗЯЛЕНАЯ КАРТКА” („Zielona Karta”)
Міжнароднае страхаванне ад грамадзянскай адказнасці за шкоду, зробленую вадзіцелем за межамі краіны яго паходжання. Зяленая картка выдаецца, калі мы збіраемся ехаць на машыне ў дзяржавы, якія ня ўходзяць ў ЕС. З 2004 года зяленая картка не патрабуецца ў дзяржавах-членах ЕС, калі ў вадзіцеля, які перамяшчаецца на машыне з польскай рэгістрацыяй, ёсць сапраўднае АСАГА (OC).
ДАПАМОГА (Assistance)
Страхаванне «Дапамога» (Assistance) забяспечвае дапамогу ў вырашэнні праблем, якія ўзніклі з-за здарэнняў, уключаных у страхаванне, і якія здарыліся ў роднай краіне ці за мяжой, напр. накіраванне дарожнай дапамогі на месца здарэння або аварыі транспартнага сродку, буксіроўкі, рамонт і дапамога ў раскватараванні, а таксама фінансавая падтрымка.


