Рэгістрацыя
Рэгістрацыя вырабляецца у Дэпартаменце камунікацыі повятовага староства (Wydział Komunikacji Starostwa Powiatowego) або ў Гарадскім ведамстве (Urząd Miasta), якія з'яўляюцца адпаведнымі да нашага месца жыхарства. Напрыклад, у Варшаве іншаземец можа зарэгістраваць машыну толькі ў Дэпартаменце камунікацыі повятовага староства (Wydział Komunikacji Starostwa Powiatowego, Plac Starynkiewicza), а ў Кракаве ў раённым ведамстве (Urząd Dzielnicy), дзе мы прапісаны.
Падрабязную інфармацыю, якая датычыцца дакументаў, якія мы будзем павінны скласці, каб зарэгістраваць транспартны сродак, а таксама інфармацыю аб аплаце мы атрымаем на Інтэрнэт-старонцы Дэпартамента камунікацыі (Wydział Komunikacji), па тэлефоне ці асабіста.
Сцежка рэгістрацыі адрозніваецца ў залежнасці ад таго, ці рэгіструем мы новы аўтамабіль, быўшы ў карыстанні, набыты ў Польшчы ці ўвезены з-за мяжы.
У выпадку машыны, быўшай у карыстанні, купленай у РП, і якая мае польскія нумарныя знакі (polskie tablice rejestracyjne), для яе рэгістрацыі складаем:
- запоўненую заяву (даступна у ведамстве);
- дакумент, які пацвярджае набыццё транспартнага сродку, фактуру або раней аплочаны ў падатковым ведамстве дагавор куплі-продажу;
- тэхпашпарт (dowód rejestracyjny auta);
- пасведчанне аб дапушчэнні дарожнага транспартнага сродку (świadectwo homologacji);
- карту транспартнага сродку (kartę pojazdu), калі яна ў нас ёсць;
- дакумент, які пацвярджае заключэнне дагавора страхавання АСАГА (OC).
- Калі тэрмін абавязковага тэхагляду скончыўся, спатрэбіцца таксама даведка са станцыі тэхагляду аб станоўчым выніку дадзенага тэхагляду.
Аплаты: за рэгістрацыю ўнутранага легкавога аўтамабіля 122,50 ЗЛ (PLN) плюс 48 ЗЛ (PLN) за пастаянны пашпарт і, калі спатрэбіцца, 75 ЗЛ (PLN) за карту транспартнага сродка (kartа pojazdu), калі машына яе ня мела.
Актуальны прэйскурант рэгістрацыйных аплатаў
Працэдура рэгістрацыі транспартнага сродку, увезенага з ЕС
Перш, чым мы атрымаем рашэнне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, на 30 дзён нам будзе нададзена так званая «мяккая рэгістрацыя», якія часова дапускае транспартны сродак да руху. Умова - гэта падача ўсіх патрэбных дакументаў, а таксама ўнясенне аплаты. Когда мы атрымаем станоўчае рашэнне наконт рэгістрацыі, то трэба зрабіць нумарныя знакі (tablice rejestracyjne). Часцей за ўсё гэтыя пункты знаходзяцца блізка ведамства.
Калі мы памяняем месца жыхарства, адзін раён горада на іншы, то неабходна будзе зрабіць новы тэхпашпарт. Калі памяняем горад жыхарства, то мы павінны будзем памяняць таксама нумарныя знакі (tablice rejestracyjne). У абодвух выпадках з-за змяненняў у прапісцы, мы абавязаны будзем памяняць вадзіцельскае пасведчанне!


