Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Страхаванне ў выпадку падпісання дагавора з польскім суб'ектам гаспадарання

У сітуацыі падпісання дагавора з польскім суб'ектам гаспадарання Вы маеце некалькі магчымасцяў для легалізацыі працы:

  • атрыманне дазволу на працу тыпу A ці B;
  • праца на падставе заявы;
  • праца без неабходнасці атрымання дазволу на працу пры заключэнні дагавора з польскім суб'ектам гаспадарання. На гэтую тэму Вы можаце прачытаць больш падрабязна ў раздзеле партала, прысвечанага легалізацыі працы ў Польшчы.

Згодна польскаму заканадаўству могуць быць заключаны тры віды дагавораў:

  • працоўны дагавор;
  • дагавор-заказ;
  • дагавор аб выкананні работ.

У сітуацыі працоўнага дагавора ці дагавора-заказа, плацельшчыкам з'яўляецца польскі суб'ект гаспадарання, які паручае работу, а працаўнікі-іншаземцы падлягаюць абавязковаму сацыяльнаму страхаванню на агульных прынцыпах, прадугледжаных для працаўнікоў (выканаўцаў заказу), г.зн. на такіх самых прынцапах, як і грамадзяне РП, якія выконваюць работы для польскіх суб'ектаў гаспадарання.

Згодна закону ад 26 чэрвеня 1974 г. Працоўнага кодэкса (Kodeks Pracy), працадаўцам з'яўляецца арганізацыйная адзінка, нават тады, калі яна не мае праваздольнасці, a таксама фізічная асоба, якая прымае на працу працаўнікоў у рамках працоўнага дагавора. Абавязак аплаты ўзносаў на сацыяльнае страхаванне залежыць ад таго, ці падлягае чалавек гэтаму страхаванню. Гэта значыць наступнае: каб існавалі падставы для сацыяльнага страхавання, выканенне працы павінна ажыццяўляцца згодна працоўным адносінам ці іншаму дагавору, з якога вынікае абавязак сацыяльнага страхавання.

Калі Вы ахопленыя сацыяльным страхаваннем, то ім могуць карыстацца Вашыя дзеці і супруг. Дастаткова заявіць аб гэтым ва Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) на бланке Упраўлення сацыяльнага страхавання (ZUS ZCNA).

Працоўны кодэкс кодекс (Kodeks Pracy)

Усе іншаземцы, якія працуюць на тэрыторыі РП на падставе працоўнага дагавора, падлягаюць абавязковаму сацыяльнаму страхаванню і страхаванню здароўя, а іх працадаўцы павінны абавязкова пералічваць узносы ў Фонд працы (Fundusz Pracy) і Фонд гарантаваных рабочых выплатаў (Fundusz Gwarantowanych Świadczeń Pracowniczych). Калі Вы дадаткова выконваеце дагавор-заказ, які быў заключаны з уласным працадаўцам, то на падставе выканання гэтага дагавора Вы таксама плаціце ўзносы на сацыяльнае страхаванне на такіх жа ўмовах, як і ў выпадку працоўнага дагавора, г.зн. абавязкова пенсіённае страхаванне, рэнтавае страхаванне, страхаванне ад хвароб і страхаванне ад няшчасных выпадкаў (сацыяльнае страхаванне і страхаванне здароўя асоб, якія выконваюць працу на падставе грамадзянска-рававых дагавораў).

Іншаземцы, якія з’яўляюцца выканаўцамі заказу (працуюць на падставе дагавора-заказу), калі такі дагавор з’яўляецца адзінай падставай для страхавання (адзінай працай), падлягаюць абавязковаму сацыяльнаму страхаванню (пенсіённае і рэнтавае страхаванне, аплата ўзносаў у Фонд працы (Fundusz Pracy) і Фонд гарантаваных рабочых выплатаў (Fundusz Gwarantowanych Świadczeń Pracowniczych), а таксама страхаванне ад няшчасных выпадкаў, калі праца выконваецца ў арганізацыі працадаўцы), і добраахвотнаму сацыяльнаму страхаванню (страхаванне ад хвароб). З 1 студзеня 2010 года ўсе выканаўцы заказаў будуць ахоплены пенсіённым і рэнтавым страхаваннем, а таксама будуць абавязаны страхавацца ад няшчасных выпадкаў.

Умовы сацыяльнага страхавання і страхавання здароўя, устанаўлення памеру, а таксама разліку і аплаты ўзносаў на гэтыя віды страхавання, а таксама ў Фонд працы (Fundusz Pracy) і ў Фонд гарантаваных рабочых выплатаў (Fundusz Gwarantowanych Świadczeń Pracowniczych) Вы знойдзеце тут (стар. 14).

Асоба, якая працуе ў двух розных працадаўцаў, напрыклад, у аднаго – на падставе працоўнага дагавора, а ў другога – згодна дагавора-заказу, падлягае абавязковаму сацыяльнаму страхаванню (узносы пералічваюцца працадаўцам, з якім яна знаходзіцца ў працоўных зносінах, г.зн. з тым, з кім гэтая асоба падпісала працоўны дагавор). У выпадку, калі зарплата ў рамках дадзенага дагавора з’яўляецца мінімальнай заработнай плаце ці перавышае яе, то ад другога дагавора могуць быць пералічаны ўзносы на сацыяльнае страхаванне (пенсіённае і рэнтавае), але яны будуць мець добраахвотны характар. Калі база для разліку памеру ўзносаў, якая вынікае з працоўных зносінаў, ніжэй за мінімальную заработную плату, то гэтая асоба падлягае абавязковаму пенсіённаму і рэнтаваму страхаванню таксама на падставе выканання дагавора-заказу (сацыяльнае страхаванне і страхаванне здароўя асоб, якія выконваюць працу на падставе грамадзянска-прававых дагавораў). Калі выканаўца заказу падлягае абавязковаму пенсіённаму і рэнтаваму страхаванню як на падставе дагавора-заказу, так і на падставе працоўнага дагавора, то абавязак аплаты ўзносу ў Фонд працы (Fundusz Pracy) узнікае на падставе кожнага з іх.

Асоба, якая выконвае некалькі дагавораў-заказаў, падлягае абавязковаму сацыяльнаму страхаванню на падставе таго з іх, які быў заключаны раней за ўсё. Аднак яна можа добраахвотна, паводле ўласнага меркавання, быць ахплена пенсіённым і рэнтавым страхаваннем таксама на падставе астатніх, усіх ці выбарачных, дагавораў-заказаў. Яна можа таксама змяніць падставу для абавязковых відаў страхавання (сацыяльнае страхаванне і страхаванне здароўя асоб, якія выконваюць працу на падставе грамадзянска-прававых дагавораў).

Вучні гімназій і школ, а таксама студэнты ва ўзросце да 26 гадоў, якія выконваюць работы на падставе дагавора-заказу, не падлягаюць сацяльнаму страхаванню на гэтай падставе ні ў абавязковым, ні ў добраахвотным парадку.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.