Страхаванне ў сітуацыі падпісання дагавора з замежным суб'ектам гаспадарання
У выніку першай сітуацыі існуе магчымасць працы ў Польшчы на падставе дагавора, заключанага паміж польскай фірмай і замежнай фірмай, якая з'яўляецца Вашым працадаўцам, пры ўмове, што яна накіроўвае Вас на тэрыторыю Польшчы (дазвол тыпу С, D і E). Калі Вы не з'яўляецеся грамадзянінам Еўрапейскага Саюза, але пры гэтым Вы накіраваны на працу ў Польшу з-за межаў дзяржаў-членаў ЕС, то замежны працадаўца, які не мае ў Польшчы офіса ці прадстаўніцтва, не можа быць плацельшчыкам узносаў на сацыяльнае страхаванне.
Гэта значыць, што сацыяльнае страхаванне аплачваецца ў краіне, у якой знаходзіцца офіс фірмы, згодна з дзеючымі ў гэтай краіне палажэннямі. У выпадку, калі асобы, накіраваныя ў Польшчу для выканання работ, будуць мець працоўныя зносіны толькі з працадаўцам у сваёй краіне, і гэты суб'ект гаспадарання будзе выплачваць зарплату, то гэтыя асобы не будуць падлягаць польскаму сацыяльнаму страхаванню. У гэтым выпадку адзінай магчымасцю сацыяльнага страхавання ў Польшчы з'яўляецца добраахвотнае страхаванне. Гэта дазваляе арт. 7 зак. 3 закону ад 13 кастрычніка 1998 г. аб сістэме сацыяльнага страхавання (адзіны тэкст: Веснік законаў ад 2007 г. № 11, паз. 74 са змян.).
На падставе гэтага палажэння працаўнік сам можа заняцца пенсіённым і рэнтавым страхаваннем. Аднак калі ён скарыстае з гэтага права, то ён павінен аплаціць узносы поўнасцю з уласных сродкаў (арт. 16 зак. 4 п. 2 закону аб сістэме сацыяльнага страхавання). Базай для разліку памераў страхавых узносаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца добраахвотнае пенсіённае і рэнтавае страхаванне, з'яўляецца задэклараваная сума, якая не можа быць меншай, чым мінімальная зарплата.
У выпадку, калі працаўнік з'яўляецца грамадзянінам ЕС, палажэнні аб сацыяльным страхаванні прадугледжваюць магчымасць сацыяльнага страхавання на працягу якога-небудзь перыяду часу толькі ў адной з дзяржаў. У выпадку наяўнасці падстаў для страхавання ў некалькіх розных дзяржавах ЕС, такая асоба згодна дзяржаўным палажэнням павінна мець сацыяльную страхоўку больш чым у адной краіне, і тады на падставе палажэнняў заканадаўства ЕС можна ўстанавіць, у якой краіне гэтая асоба павінна страхавацца.
а таксама
Іншая сітуацыя можа скласціся з грамадзянамі дзяржаў, якія не ўваходзяць у ЕС, з якімі Рэспубліка Польшча не мае міжнародных дагавораў аб сацыяльным страхаванні, у выпадку адсутнасці пагаднення паміж сістэмамі сацыяльнага страхавання. Але, як паказвае практыка і прапанаваныя ў гэтых краінах варыянты страхавання, дадзеныя грамадзяне могуць быць адначасова ўключаны ў некалькі сістэм сацыяльнага страхавання. Прапановы альтэрнатыўнага сацыяльнага страхавання для асоб, якія працуюць за мяжой, склалі пенсіённыя фонды Беларусі, Расіі і Украіны.
Такая сітуацыя мае свае плюсы і мінусы: з аднаго боку, больш шырокі дыяпазон страхавання, з другога, улічваючы аплаты ў дзвюх сістэмах, больш высокія ўзносы. Страхаванне ў некалькіх сістэмах сацыяльнага страхавання з’яўляецца выгадным у такім выпадку, калі Вы рэгулярна перамяшчаецеся, напрыклад, то на Украіну, то ў Польшчу і яшчэ не ўпэўнены, у якой краіне Вы жадаеце пастаянна пражываць. У сваю чаргу такая сітуацыя з'яўляецца нявыгаднай для грамадзян тых дзяржаў, якія заключылі з Рэспублікай Польшча міжнародныя дагаворы ў сферы сацыяльнага страхавання і для якіх гэтыя дагаворы рэгулююць нормы сацыяльнага страхавання грамадзян.
Табліца. Дагаворы, заключаныя Рэспулікай Польшча пасля ўваходжання ў Еўрапейскі Саюз з іншымі дзяржавамі.
|
Дзяржава |
Дакументы |
Дата падпісання
|
Дата ўваходжан-ня ў сілу |
Дата і месца публікацыі |
|
|
Македонія |
06.04.2006 г. |
01.07.2007 г. |
Веснік законаў ад 2007г., Веснік законаў ад 2007г., |
||
|
Kанада |
02.04.2008 г. |
01.10.2009 г. |
Веснік законаў ад 2009г.,
|
||
|
Злучаныя Штаты Амерыкі |
02.04.2008 г. |
01.03.2009 г. |
Веснік законаў ад 2009г., |
||
|
Паўднёвая Карэя |
25.02.2009 г. |
|
|
||
|
Аўстралія |
07.10.2009 г. |
|
|
||
Крыніца: www.mpips.gov.pl


