Хто падлягае сацыяльнаму страхаванню ў Польшчы?
Згодна з законам ад 13 кастрычніка 1998 г. аб сістэме сацыяльнага страхавання (Веснік законаў ад 2007 г. № 11, паз. 74 са змян.) абавязковаму сацыяльнаму страхаванню падлягаюць асобы, якія з'яўляюцца працаўнікамі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча (арт. 6 зак. 1 п. 1 закону).
Каб вырашыць, ці павінны Вы выплачваць ўзносы, Вам трэба звярнуць увагу на тое, з якім суб'ектам гаспадарання Вы падпісваеце працоўны дагавор (ці дагавор-заказ). У сітуацыі выканання работ на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ў Вас можа быць дзве магчымасці: падпісаць дагавор з замежным суб'ектам гаспадарання ці падпісаць дагавор з польскім суб'ектам гаспадарання.


