Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Сістэма сацыяльнага страхавання ў Польшчы

Фінансаванне выплатаў у рамках сістэмы сацыяльнага страхавання ў Польшчы ажыццяўляецца са сродкаў Казначэйства дзяржавы, а таксама ўзносаў працадаўцаў і працаўнікоў. Сістэма ўзносаў характарызуецца трыма асноўнымі рысамі: прымусовасць, мэтавае назначэнне і сістэма выплатаў.

У Польшчы галоўнай установай, якая адказвае за функцыянаванне сістэмы страхавання, з’яўляецца Упраўленне сацыяльнага страхавання (Zakład Ubezpieczeń Społecznych) (якое афіцыйна называецца ў скарочанай форме ZUS), якое з’яўляецца дзяржаўнай грамадска-прававой установай і якое ажыццяўляе заданні ў сферы сацыяльнага страхавання ў краіне: www.zus.pl

Выплаты, якія дае Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS), уключаюць:

  • Выплаты на карысць асоб, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (пенсіённае страхаванне).
  • Выплаты ў выніку страты грашовых даходаў, звязанай з узнікненнем рызыкі інваліднасці, непрацаздольнасці ці смерці карміцеля (рэнтавае страхаванне).
  • Выплаты ў выніку непрацаздольнасці, якая ўзнікла ў выніку хваробы, хвароб ці мацярынства (страхаванне ад хвароб).
  • Выплаты, мэтай якіх з’яўляецца абарона страхавальніка ад вынікаў няшчасных выпадкаў на працы і прафесійных захворванняў (страхаванне ад няшчасных выпадкаў).

У польскай страхавой сістэме таксама ёсць іншыя істотныя грамадскія арганізацыі, а менавіта:

  • Нацыянальны фонд здароўя (Narodowy Fundusz Zdrowia) (NFZ), які фінансуе медыцынскія выплаты, якія даюцца страхавальнікам, і якая пакрывае кошт лекаў са сродкаў абавязковых узносаў страхавання здароўя. Інфармацыю аб Нацыянальным фондзе здароўя (NFZ) і яго аддзяленнях у ваяводствах можна знайсці па адрасу: www.nfz.gov.pl
  • Фонд працы (Fundusz Pracy), з узносаў якога фінансуюцца праграмы рынка працы, а таксама дзеянні па актывізацыі непрацуючых асоб і іх вяртанні на рынак працы, такія як, напрыклад, расходы па навучанню працаўнікоў і беспрацоўных, грашовая дапамога, стыпендыі і даплаты пры навучанні непрацуючых асоб, пенсіённыя выплаты, даследаванні рынка працы, дзейнасць павятовых і ваяводскіх упраўленняў працы, дадатковыя работы, сродкі на пачатак эканамічнай дзейнасці, расходы на юрыдычную дапамогу, кансультацыі і т.д.Фонд гарантаваных рабочых выплатаў (Fundusz Gwarantowanych Świadczeń Pracowniczych), які гарантуе працаўнікам атрыманне выплатаў у выніку неплацежаздольнасці працадаўцы: www.fgsp.gov.pl

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.