Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Якім жывёлам выдаюцца пашпарты і хто іх выдае?

У розных краінах розныя жывёлы або павінны мець пашпарты, або не павінны іх мець. Пашпарты жывёлам выдаюцца ветэрынарамі ў краіне іх пражывання. Аб нормах выдачы пашпартоў жывёлам трэба даведацца ў адпаведных міністэрствах, напрыклад, у міністэрстве сельскай гаспадаркі (Ministerstwо Rolnictwa), а aб правілах перасячэння дзяржаўнай мяжы можна даведацца ў пагранічнай ахове (Straż Graniczna).

Нормы ўезду на тэрыторыю ЕС адрозніваюцца ў залежнасці ад краіны паходжання, пры гэтым абавязковымі з'яўляюцца розныя камплекты дакументаў:

З краінаў, не пералічаных у дадатку II да Распараджэння Камісіі (WE) № 1467/2006 ад 4 кастрычніка 2006 г., якое змяняе дадатак II да Распараджэння № 998/2003.

З краінаў, пералічаных у частцы C дадатку II да Распараджэння Камісіі (WE) № 1467/2006 ад 4 кастрычніка 2006 г., якое змяняе дадатак II да Распараджэння № 998/2003 (з дал. змян.).

З Андоры, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Манака, Нарвегіі.

Чытальная татуіроўка або чып

+

+

+

Адпаведнае засведчанне аб здароўі

+

+

-

Асабісты дакумент (напрыклад, пашпарт), які ўключае падрабязныя дадзеныя жывёлы, на якую было выдадзена пасведчанне, дэталёвыя звесткі, якія датычаць вынікаў сералагічнага аналізу

+

+

 

Прышчэпка супраць шаленства

+

+

+

Вынік даследавання цітравання

антыцелаў супраць шаленства

+

-

-

Вынік даследавання цітравання не патрабуецца пры ўмове, што жывёла не перавозіцца дарожным ці чыгуначным транзітам праз трэцюю краіну або тэрыторыю, акрамя тых, якія ўказаны ў частцы С дадатку II да Распараджэння Камісіі (WE) № 1467/2006 ад 4 кастрычніка 2006 г.:

востраў Узнясення (AC), Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (АЕ), Антыгуа і Барбуда (AG), Нідэрландскія Антыльскія астравы (AN), Аргентына (AR), Аўстралія (AU), Аруба (AW), Боснія і Герцагавіна (BA), Барбадос (BB), Бахрэйн (BH), Бермуды (BM), Беларусь (BY), Kaнада (CA), Чылі (CL), Фіджы (FJ), Фолклендскія астравы (FK), Ганконг (HK), Харватыя (HR), Ямайка (JM), Японія (JP), Сент-Кіціс і Нэвіс (KN), Кайманавыя астравы (KY), Мантсерат (MS), Маўрыкій (MU), Мексіка (MX), Малайзія (MY), Новая Каледонія (NC), Новая Зеландыя (NZ), Французская Палінэзія (PF), Сэн-П'ер і Мікелон (PM), Расійская Федэрацыя (RU), Сінгапур (SG), востраў Святой Алены (SH), Трынідад і Табага (TT), Тайвань (TW), Злучаныя Штаты Амерыкі (US) (у тым ліку GU – Гуам), Сент-Вінсент і Грэнадзіны (VC), Брытанскія Віргінскія астравы (VG), Вануату (VU), Уоліс і Футуна (WF), Маёта (YT), Сент-Люсія (LC).

Юрыдычная падстава:

Распараджэнне камісіі (WE) № 18/2006 ад 6 студзеня 2006 г., якое змяняе дадатак II да распараджэння (WE) № 988/2003 Еўрапарламента і Савета Еўропы, у адносінах да спіса краін і тэрыторый.

Патрабуецца пасведчанне аб стане здароўя жывёл, якіх перавозяць, якое выдадзена ўрачом ветэрынарнай клінікі.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.