Дакументы для заключэння дамовы прадастаўлення тэлекамунікацыйных паслуг
У выпадку фізічнай асобы, якая не з'яўляецца грамадзянінам Польшчы для заключэння дамовы прадастаўлення тэлекамунікацыйных паслуг у межах абанемента (мабільны тэлефон і Інтэрнэт у мабільнай сетцы) звычайна патрэбныя наступныя дакументы:
- пашпарт ці пасведчанне асобы Еўрапейскага Саюза;
- від на пастаяннае жыхарства (karta stałego pobytu) – дакумент павінен мець адрас месцазнаходжання ў Польшчы, які будзе указаны ў дамове, дадаткова від на часовае жыхарства (karta czasowego pobytu) павінен дзейнічаць на час усяго тэрміна дзеяння дамовы;
- адзін з наступных дакументаў:
- дазвол на працу,
- дзейсная крэдытная картка (выпуклая, выдадзеная польскім банкам)
- прынамсі два аплачаныя рахункі з адрасам і прозвішчам:
- бягучы рахунак за мабільны тэлефон ці рахунак з нулявым сальда (дадзеныя кліента на рахунку павінны быць такімі ж як і на відзе на пастаяннае жыхарства)
- бягучы рахунак за стацыянарны тэлефон ці рахунак з нулявым сальда (дадзеныя кліента на рахунку павінны быць такімі ж як і на відзе на пастаяннае жыхарства)
- бягучы рахунак за электраэнергію, газ ці рахунак з нулявым сальда (дадзеныя кліента на рахунку павінны быць такімі ж як і на відзе на пастаяннае жыхарства)
- бягучы рахунак за кабельнае тэлебачанне ці рахунак з нулявым сальда (дадзеныя кліента на рахунку павінны быць такімі ж як і на відзе на пастаяннае жыхарства) – звычайна патрэбныя тры апошнія аплаты
- бягучы рахунак за Інтэрнэт ці рахунак з нулявым сальда (дадзеныя кліента на рахунку павінны быць такімі ж як і на відзе на пастаяннае жыхарства) – звычайна патрэбныя тры апошнія аплаты.
Калі ў жылым памяшканні, якім мы карыстаемся мы жадаем устанавіць стацыянарны тэлефон ці стацыянарны Інтэрнэт, тады дадаткова апрача гэтых дакументаў трэба прадаставіць дакумент, падцвярджаючы права карыстання памяшканнем: іпатэчнае ці кааператыўнае права на жыллё ці дамову арэнды жылля.
Пералічаны вышэй спіс дакументаў можа трошкі адрознівацца ў залежнасці ад аператара і статуса замежніка, напрыклад студэнта з-за мяжы могуць папрасіць прадаставіць студэнцкі білет. Звычайна ж патрэбны пашпарт і від на пастаяннае жыхарства.
Пры набыцці тэлефона без абанемента (pre-paid, «на карту») за наяўныя ня трэба аніякіх дакументаў, калі канешне яно не адбываецца ў межах гандлёвай акцыі. Напрыклад, акцыя Zetafon у сетцы Orange, у межах якой купіць тэлефон без абанемента ад 1 злотага, звязана з абавязацельствам сталага падтрымлівання станоўчага сальда на рахунку, напрыклад на працягу 36 месяцаў. Набыццё тэлефона за 1 злоты і г. п., незалежна ад аператара з'яўляецца набыццём тэлефона ў растэрміноўку і звычайна патрабуе падтрымлівання станоўчага сальда на рахунку на працягу тэрміна, пазначанага ў дамове.


