Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Стацыянарны тэлефон і нумерацыя тэлефонаў у Польшчы

Каб устанавіць стацыянарны тэлефон апрача набыцця тэлефоннага апарата трэба падпісаць дамову прадастаўлення тэлекамунікацыйных паслуг з адным з аператараў, які прадстаўляе такую паслугу, напрыклад Netia ці Telekomunikacja Polska. Шмат аператараў, асабліва ў вялікіх гарадах (напрыклад, Aster, UPC, Vectra і г. д.) прапаноўваюць інтэграваныя паслугі: стацыянарны тэлефон, Інтэрнэт і тэлебачанне. Таксама можна выбраць толькі адну з паслуг. Да тагож іх спалучэнне звычайна выгадна эканамічна.

Нумерацыя тэлефонаў у Польшчы

Нумары стацыянарных тэлефонаў у Польшчы складаюцца з сямі лічбаў, напрыклад 6XX XX XX. Фактычна гэтыя нумары складаюцца з дзевяці лічб, бо перад нумарам стацыянарнага абанента неабходна заўсёды набраць код з дзьвух лічбаў. Нумары мабільных тэлефонаў складаюцца з дзевяці лічб, напрыклад 5XX XXX XXX і інш. 

Тэлефануючы з мабільнага тэлефона на іншы мабільны трэба набраць гэтыя дзевяць лічб. Можна таксама перад ім набраць тэлефонны код Польшчы, г. зн. +48. Тэлефануючы з мабільнага тэлефона (як і з стацыянарнага) на стацыянарны тэлефон трэба спачатку набраць код, напрыклад 22, 58, 61 і затым нумар стацыянарнага тэлефона. Польшча падзеленая на нумарацыйныя зоны і для кожнай з іх прызначаны свой тэлефонны код. Да нядаўняга часу перад нумарам абанента стацыянарных сетак трэба было набраць яшчэ прэфікс 0, але з 30 верасня 2009 г. можна тэлефанаваць без «0» згодна з рашэннем Міністра інфраструктуры ад 28 лютага 2008 г. па справе плана нумарацыі ўнутры краіны для публічных тэлефонных сетак (DzU z 2008 r. nr 52, poz. 307, z późn. zm.

Спіс населеных пунктаў і іх тэлефонных кодаў і спіс тэлефонных кодаў іншых краін

Тэлефануючы са стацыянарнага телефона на  мабільны тэлефон трэба спачатку набраць прэфікс 0 і потым нумар мабільнага, напрыклад  0 5XX XXX XXX.

Званкі са стацыянарных тэлефонаў на мабільныя значна даражэйшыя, чым на іншыя стацыянарныя тэлефоны. Найтаннейшыя званкі ў межах адной сеткі і ў прынцыпе так званыя мясцовыя, занальныя і міжзанальныя. Найдаражэйшыя званкі за мяжу.

Існуюць аднак тэлефонныя аператары, якія прапануюць танныя званкі за мяжу. Адным з іх з'яўляецца Energis Polska Sp. z o.o.,  які ў межах прапановы «Мой нумар» („Mój numer”) прапануе танныя міжнародныя званкі са стацыянарнага тэлефона.

За 0,35 злотых за хвіліну можна званіць у Аргенціну, Аўстралію, Аўстрыю, Бельгію, Бразілію, Балгарыю, Чылі, Кітай (в тым ліку і на мабільныя), Чэхію, Данію, Эстонію, Фінляндыю, Францыю, Гібралтар, Грэцыю, Іспанію, Нідэрланды, Ганконг (в тым ліку і на мабільныя), Ірландыю, Ізраіль, Японію, Канаду (в тым ліку і на мабільныя), Люксембург, Малайзію, Германію, Нарвегію, Новую Зеландыю, Перу, Партугалію, Расію, Сан-Марына (в тым ліку і на мабільныя), Сінгапур (в тым ліку і на мабільныя), Швейцарыю, Швецыю, Тайвань, ЗША (в тым ліку і на мабільныя), Венгрыю, Вялікабрытанію і Італію.

Падобную прапанову (0,35 злотых за хвіліну размовы з асобнымі краінамі) можна знайсці на www.telegadka.pl. Варта пазнаёміцца з поўным цэннікам, бо можна там знайсці параўнанне кошту хвіліны размовы ў некалькі дзесяткаў краін. Параўнанне тычыцца прапановы Telegadka і Telekomunikacja Polska. У яго ўключаны ў тым ліку кошт званкоў у Арменію, Азербайджан, Эстонію, Грузію (в тым ліку і на мабільныя),  Кыргызстан (в тым ліку і на мабільныя), Літву, Латвію, Малдову, Расію(в тым ліку і на мабільныя), Таджыкістан и Туркменістан на мабільныя.

Іншым спосабам танней званіць за мяжу з'яўляецца набыццё ў аддзяленнях Польскай Пошты (Poczta Polska) спецыяльных тэлефонных картак, дзякуючы якім можна танней тэлефанаваць за мяжу. Яны маюць стандартныя наміналы ад 10 да 50 злотых. Звычайна пасля набыцця карткі трэба патэлефанаваць на вызначаны аператарам нумар і ўвесці PIN з карткі. У аддзяленнях Польскай Пошты можна набыць у тым ліку наступныя карткі: Papuga, TeleRabat, Polemika, Ploteczka, Telepin.

Карыстаючыся картай Papuga можна напрыклад тэлефанаваць у Расію на стацыянарныя тэлефоны за  0,27 злотых за хвіліну, на мабільныя тэлефоны — за  1,51 злотых, ва Украіну адпаведна за  0,77 злотых і 1,51 злотых, на Беларусь — за  1,21 злотых і 1,51 злотых, у В'етнам за  1,17 злотых на стацыянарныя тэлефоны і за 3,21 злотых і ў Кітай за  0,51 злотых і 1,51 злотых адпаведна.   

Карыстаючыся картай Telepin, напрыклад на Беларусь можна  тэлефанаваць за  1,19 злотых на стацыянарныя тэлефоны і за 1,49  злотых на мабільныя, а ў Кітай за  0,49 злотых і 1,49 злотых адпаведна.

Ці можна заключыць дамову прадастаўлення тэлекамунікацыйных паслуг у арандаванай кватэры без згоды арэндадаўцы?

Калі замежнік здымае жыллё, то згодна з арт. 684 Грамадзянскага кодэкса (глядзі рамку) ён не абавязаны атрымаць згоду ўладальніка жылля на ўстаноўку стацыянарнага тэлефона і Інтэрнэта. Аднак правілы зычлівасці вымагаюць таго, каб уладальнік быў пра гэта праінфармаваны. 

Арт. 684 Грамадзянскага кодэкса: Арэндатар можа ў знятым памяшканні ўстанавіць электрычнае асвятленне, газ, тэлефон, радыё і іншыя падобныя прылады, калі спосаб іх устаноўкі не супярэчыць дзеючым правілам і не парушае бяспеку нерухомасці. Калі для ўстаноўкі прылад неабходна ўзаемадзеянне арэндадаўцы, арандатар можа патрабаваць гэтага ўзаемадзеяння з пакрыццём звязаных з гэтым выдаткаў.  

Прававая падстава – закон ад 23 красавіка 1964 г.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.