Якія нормы дзейнічаюць для жывёл у асобных відах транспарту?
Калі Вы плануеце паездку са сваёй хатняй жывёлай, то перад браніраваннем білета трэба абавязкова пракансультавацца з перавозчыкам. Ніжэй паказаны прыкладныя сітуацыі, у якіх Вы можаце апынуцца, падарожнічаючы з Вашым маленькім гадаванцам.
Не ўсе авіялініі дапускаюць перавозку жывёл. На гэта не згаджаюцца, напрыклад, авіялініі Easy Jet і Wizz Air. У розных авіялініях дзейнічаюць розныя правілы аплаты за перавозку жывёл. Некаторыя авіялініі бяруць аплату як за багаж звыш нормы (напрыклад, 20 еўра за кілаграм), іншыя – бяруць аплату па дамоўленай стаўцы, напрыклад, 50 еўра за паездку ў адзін бок. Трэба памятаць, што колькасць жывёл, якія перавозяцца адначасова самалётам, можа быць абмежавана.
Жывёлы павінны таксама мець білеты падчас паездкі ў цягніку. Білет для сабакі Вы павінны купіць у касе на асобых умовах. Падарожнічаючы з жывёлай, Вы аплачваеце палову кошту звычайнага білета, а дадаткова да гэтага Вы абавязаны выкупіць цэлае купэ ў цягніку. Такія нормы Польская дзяржаўная чыгунка (PKP) увяла для забеспячэння большага камфорту пасажыраў.
Перавозчыкі аўтобусамі маюць розныя падыходы – адны не бяруць аплату, іншыя бяруць аплату такога ж памеру, які і за звычайны білет для чалавека. Па пытанні перавозкі жывёлы трэба звязацца непасрэдна з выбраным перавозчыкам. Розныя перавозчыкі прымяняюць розныя нормы падчас паездкі з хатнімі жывёламі. Трэба быць гатовым да таго, што Вас могуць папрасіць, напрыклад, змясціць жывёлу ў клетку для паездак, прычым кантэйнер павінен быць настолькі прасторным, каб жывёла магла свабодна стаяць, паварочвацца і ляжаць у натуральнай позе. Калі Вы едзеце з сабакам, трэба надзець яму наморднік і прышпіліць павадок
|
Важна! Жывёлы, якія перавозяцца, на асобных этапах паездкі павінны мець карту прышчэпак, а таксама сапраўднае пасведчанне ад ветэрынара, якое ўлічвае палажэнні краіны паходжання, краіны назначэння, а таксама транзітных краін. |
|
Важна! Да сабакі-павадыра для сляпога не прымяняюцца вагавыя абмежаванні, а таксама яму не патрэбны кантэйнер. Сабака павінен быць на павадке і ў намордніку. |


