Здароўе жывёлы і паездка
Перад паездкай з хатняй жывёлай рэкамендуецца пракансультавацца ў ветэрынара і паведаміць аб краіне, якая будзе мэтай паездкі, а таксама канкрэтных абставінах дадзенага выезду (выстаўка, канікулы, выезд на пастаяннае месца жыхарства і г.д.). Гэта важна як з пункту гледжання неабходнасці падрыхтоўкі адпаведных праяздных дакументаў, так і атрымання жывёламі пэўных прышчэпак.
Паездка ў большасці выпадкаў з'яўляецца для жывёлы моцным стрэсам. Жывёла-падарожнік павінна хадзіць на павадке, прыходзіць на покліч, не баяцца іншых жывёл. Трэба пазбягаць кармлення жывёлы перад паездкай, а таксама ў транспартных сродках, асабліва ў самалёце. Калі паездка цягнецца менш 6 гадзін, то жывёлу лепш не карміць. Калі паездка цягнецца больш за 6 гадзін, то корм маленькаму гадаванцу трэба даваць невялікімі порцыямі. Карысна ўзяць з сабой ваду з хаты, да якой жывёла ўжо прывыкла. Ваду таксама трэба даваць невялікімі порцыямі.


