Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Як належыць перасякаць мяжу са сваім маленькім гадаванцам?

Кантролю мытнымі службамі падлягаюць жывёлы ў колькасці да 5 штук, якія перавозяцца ў некамерцыйных мэтах. Жывёлы ў колькасці болей 5 штук, а таксама тыя, якія перавозяцца ў камерцыйных мэтах, нягледзячы на колькасць, падлягаюць ветэрынарнаму пагранічнаму кантролю. Калі жывёла перавозіцца самалётам без гаспадара, яна заўсёды падлягае ветэрынарнаму пагранічнаму кантролю. Трэба памятаць, што з жывёламі можна перасякаць толькі тыя пагранічныя пункты, пры якіх ёсць ветэрынарны кантроль!

Пералік пагранічных ветэрынарных інспекцый

Павятовыя ветэрынарныя інспекцыі па ваяводствам  

Юрыдычная падстава:
Распараджэнне міністра сельскай гаспадаркі і развіцця сяла ад 17 красавіка 2007 г. аб спісе пагранічных пунктаў, на якіх мытныя органы ажыццяўляюць кантроль хатніх жывёл, якія перавозяцца ў некамерцыйных мэтах

Сабакі, каты і хатнія тхоры, якія не дасягнулі 3-месячнага ўзросту, не могуць перавозіцца ў іншыя краіны ЕС, за выключэннем выпадкаў, калі палажэнні краіны, у якую Вы едзеце, дапускаюць такую магчымасць. Калі гаворка ідзе аб іншых жывёлах, то яны падпарадкоўваюцца нацыянальным палажэнням.

ВАЖНА! Увоз у Польшчу жывёл, якія не дасягнулі 3-месячнага ўзросту, не дапушчальны.

ВАЖНА! Калі кантроль выявіць, што дадзеная жывёла не адпавядае патрабаванням, якія датычаць увозу, то, пракансультаваўшыся з афіцыйным ветэрынарным урачом, адпаведныя ўлады прымаюць рашэнне аб вяртанні жывёлы ў краіну яе паходжання, аб ізаляцыі жывёлы пад афіцыйным кантролем на працягу часу, неабходнага для выканання патрабаванняў, якія датычаць здароўя, за кошт гаспадара ці фізічнай асобы, якая адказвае за жывёлу, ці, у крайнім выпадку, аб усыпленні жывёлы, без фінансавай кампенсацыі, калі нельга ажыццявіць вяртанне жывёлы ці нельга ізаляваць яе шляхам каранціну.

У выпадку ўзнікнення якіх-небудзь сумненняў, якія датычаць абставін паездкі з жывёламі, лепш за ўсё атрымаць інфармацыю ў Консульстве РП у Вашай краіне.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.