Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Выпіска з пастаяннага знаходжання/часовага, якое доўжыцца даўжэй 3 месяцаў

Неабходныя дакументы:

  • запоўнены і падпісаны бланк заявы аб выпісцы,
  • пашпарт ці іншы дакумент, які дазваляе распазнаць асобу (даведайся ва ўстанове, які гэта будзе дакумент у тваім выпадку)

Увага!

Здзяйсненне выпіскі з пастаяннага або часовага (больш 3 месяцаў) месца жыхарства ажыццяўляецца асабіста ў адпаведнай установе, улічваючы існуючае дагэтуль пастаяннае або часовае месцазнаходжанне, найпазней у дзень выезду з гэтага месца. Некаторыя ўстановы дапускаюць магчымасць карэспандэнцкай выпіскі.

УВАГА!

Калі тэрмін часовага знаходжання, якое доўжыцца даўжэй 3 месяцаў, адпавядае тэрміну, які быў унесены пры прапісцы; асоба, якая пакідае гэта месцазнаходжанне, вызваляецца ад абавязку выпісвання сябе/выпіскі (на прыклад, калі ты прапісаўся на тэрмін дзеяння дакумента падарожжа і пакідаеш месца знаходжання пасля заканчэння гэтага тэрміну, то ты вызваляешся ад абавязку выпісвання сябе).

асоба атрымлівае дакумент, які пацвярджае выпіску.

Выпіска з часовага знаходжання працягласцю да 3 месяцаў

Абавязак выпіскі датычыцца цябе, калі ты пакідаеш месца часовай прапіскі працягласцю да 3 месяцаў, перад заканчэннем тэрміну, на які ты быў прапісаны.

Неабходныя дакументы: пашпарт ці іншы дакумент, які дазваляе распазнаць асобу (даведайся ва ўстанове, які гэта будзе дакумент у тваім выпадку)

УВАГА!

Здзяйсненне выпіскі з часовага месца жыхарства, якое доўжыцца да 3 месяцаў, ажыццяўляецца асабіста ў адпаведнай установе, улічваючы існуючае дагэтуль часовае месцазнаходжанне, найпазней у дзень выезду з гэтага месца.

УВАГА!

Здзяйсненне выпіскі ажыццяўляецца вусна, ня трэба запаўняць ніякіх бланкаў.

УВАГА!

Калі тэрмін часовага знаходжання, даўжынёй да 3 месяцаў, адпавядае тэрміну, які быў унесены пры прапісцы; асоба, якая пакідае гэта месцазнаходжанне, вызваляецца ад абавязку выпісвання сябе / выпіскі.

Асоба атрымлівае дакумент, які пацвярджае вусную заяву аб выпісцы.

Выпіска шляхам адміністрацыйнага рашэння

У выпадку выезду з пастаяннага або часовага месцазнаходжання, якое доўжыцца больш 3 месяцаў, і невыканання абавязку выпіскі сябе, орган па заяве або аўтаматычна выдае рашэнне па справе выпіскі.

Неабходныя дакументы:

  • заяву аб выпісцы, якая змяшчае дадзеныя асобы, якую трэба выпісаць, абгрунтаванне, указанне месца яго новага знаходжання,
  • для азнаямлення дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне: выпіска з кадастравай кнігі, грамадзянскі дагавор, адміністрацыйнае рашэнне, рашэнне суда або іншы дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне.

Спосаб здзяйснення справы, апеляцыйны парадак і аплаты з'яўляюцца такімі самымі, як у выпадку прапіскі шляхам адміністрацыйнага рашэння.

ВАЖНА!

Варта ведаць, што невыкананне рэгістрацыйнага абавязку з'яўляецца правапарушэннем і падлягае пакаранню ў выглядзе абмежавання волі, штрафу ці вымовы. Такім чынам, калі адкінуць справу прапіскі або выпіскі, або асоба, у памяшканні якой ты знаходзішся, адмаўляе прапісаць цябе, то кожнаму з вас пагражае адказнасць, прадугледжаная Кодэксам правапарушэнняў (арт. 147 Кодэкса правапарушэнняў – art. 147 Kodeksu Wykroczeń).

Арт. 147. § 1. Хто не выконвае рэгістрацыйнага абавязку, які ляжыць на ім, падлягае пакаранню ў выглядзе абмежавання волі, штрафу ці вымовы.

§ 2. Хто, будучы да гэтага абавязаным, не паведамляе адпаведны орган аб невыкананні іншай асобай рэгістрацыйнага абавязку, які на ім ляжыць, падлягае пакаранню ў выглядзе штрафу або вымовы.

УВАГА!

Калі ўладальнік памяшкання ня хоча цябе прапісаць, ты можаш спаслацца на рэгістрацыйны абавязак, вынікаючы з законапалажэнняў, а таксама на санкцыі ў выпадку невыканання яго.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.