У чым заключаецца адрозненне па частцы выплаты падаходнага падатку паміж грамадзянамі Рэспублікі Польшча і іншаземцамі?
Правіла рэзідэнцыі з'яўляецца галоўным у рашэнні аб аплаце падаходнага падатку з фізічных асоб у Польшчы. Арт. 3. закона ад дня 26 ліпеня 1991 г. аб падаходным падатку з фізічных асоб (Заканадаўчы веснік з 1991 г. № 80, п. 350)
Art. 3. ustawy z dnia 26 lipca 1991 r. o podatku dochodowym od osób fizycznych(Dz. U. z 1991 r. nr 80, poz. 350):
„1. Фізічныя асобы, калі іх месцам жыхарства з'яўляецца тэрыторыя Рэспублікі Польшча, падлягаюць падаткаабкладанню ад сукупнасці сваіх даходаў (прыбытку), нягледзячы на месцазнаходжанне крыніцы даходаў (неабмежаваны падатковы абавязак).
1a. Асобай, месцам жыхарства якой з'яўляецца тэрыторыя Рэспублікі Польшча, лічыцца фізічная асоба, якая:
1) мае на тэрыторыі Рэспублікі Польшча цэнтр асабістых інтарэсаў або гаспадарчай дзейнасці (цэнтр жыццёвых інтарэсаў) або
2) знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча даўжэй чым 183 дні ў падатковым годзе.
2. - (правіла адменена).
2a. Фізічныя асобы, калі іх месцам жыхарства не з'яўляецца тэрыторыя Рэспублікі Польшча, падлягаюць падаткаабкладанню толькі з даходаў (прыбытку), атрыманых на тэрыторыі Рэспублікі Польшча (абмежаваны падатковы абавязак).


