Выплата падатку ў тэрміне, у памеры і месцы, якія вызначаны законам
У залежнасці ад віду падатковых дэкларацый трэба іх скласці у розныя тэрміны:
Калі гэта – PIT-36, PIT-36L, PIT-37, PIT-38 - да 30 красавіка наступнага года
Калі гэта – PIT-16A, PIT-28 - да 2 лютага наступнага года
Калі плацельшчык падатку хацеў бы, каб яго разлічыў працадаўца, заяву трэба скласці да 10 студзеня (PIT-12).
Падаткаплацельшчыкі могуць падаць гадавыя разлікі наступным чынам:
- непасрэдна ў падатковым ведамстве;
- па пошце (звыклы ліст - вырашальнай з'яўляецца дата паступлення ў ведамства, заказны ліст - вырашальнай з'яўляецца дата паштовага адпраўлення ў аддзяленні Польскай пошты);
- у польскім консульскім аддзеле (аплата за адпраўленне складае зазвычай 18 еўра);
- у камандаванні вайсковай адзінкі - салдаты;
- у капітана карабля - члены экіпажа марскога карабля;
- у адміністрацыі пэнітэнцыярнай установы - асобы, пазбаўленыя свабоды;
- у адміністрацыі камеры папярэдняга заключэння - арыштаваныя / затрыманыя асобы.
Некаторыя падатковыя ведамствы выстаўляюць перад будынкамі скрыні для падатковых дэкларацый, у ноч апошняга дня даты складання дэкларацый. Гэтыя скрыні забіраюцца ў поўнач з заканчэннем тэрміну складання дэкларацый. Гэтай магчымасцю варта карыстацца толькі ў крайнім выпадку, калі падатковае ведамства, а таксама паштовыя аддзяленні ўжо закрыты. За затрымкі складання разліку пагражае пакаранне, часцей за ўсё штраф. Варта аднак праз некалькі дзён пераканацца, што разлік ня знік і ці паступіў у падатковае ведамства. На ўсякі выпадак варта нават паехаць у аддзяленне пошты, якое працуе даўжэй. Кошт праезду меншы, чым штраф за затрымку.
Адпраўленне заказным лістом з-за мяжы лічыцца як адпраўленне звыклым лістом - вырашальнай з'яўляецца дата паступлення ў падатковае ведамства. Падаткаплацельшчык бярэ на сябе ў такім выпадку адказнасць за рызыка спазнення або знікненне адпраўлення ў дарозе. Такім чынам гэты спосаб складання гадавога разліку з'яўляецца вельмі ненадзейным.
У цяперашні час існуе магчымасць складання гадавога э-PITа па электроннай пошце з выкарыстаннем электроннага подпісу. Можна таксама скласці дэкларацыю PIT-37 без электроннага подпісу, толькі падчас складання асабістых дадзеных, такіх як ІНП (NIP), ідэнтыфікацыйны асабісты нумар грамадзяніна (PESEL), прыбытак інш. Інтэрактыўную дэкларацыю, з дапамогай якой можна будзе запоўніць і выслаць гадавы разлік PIT-37, трэба загрузіць з Інтэрнэт-старонкі.
Перад складаннем дэкларацыі варта зрабіць копію для ўласнага карыстання (між іншым у выпадку неабходнасці складання дакументаў у працэдуры хадайніцтва аб карце знаходжання), а таксама праверыць, ці ёсць у ёй відавочныя памылкі і памылкі друку. Да найбольш частых адносяцца:
- памылкі ў матэматычных дзеяннях (сумаванне, падлік падатку);
- няправільныя дадзеныя падаткаплацельшчыка (нязгодныя з апошнім разам пададзенай дэкларацыяй ІНП (NIP);
- адсутнасць ІНП (NIP) або подпісу падаткаплацельшчыка;
- неадпаведнасць сум, указаных у бягучай дэкларацыі, з сумамі, вынікаючымі з дэкларацый, складзеных у папярэдніх гадах (напр. сум адлічэнняў або страт);
- адлік звыш ліміту.
Калі падатковы разлік падрыхтоўвае спецыяліст, варта атрымаць яго подпіс на падрыхтаваным для нас экзэмпляры разліку, з мэтай дамагання магчымай кампенсацыі.
Асобы, якія маюць месца пражывання за мяжой (чужыя падатковыя рэзідэнты), а подлягаюць падаткаабкладанню таксама ў Польшчы, якія атрымліваюць даходы:
- без пасрэдніцтва плацельшчыка, або
- з дапамогай плацельшчыка, калі плацельшчык ня мае абавязку рабіць ім штогадовы разлік падатку (так, як, напрыклад, працадаўца, пенсійны фонд, сацыяльнае ведамства), або
- атрымліваюць даходы ад капіталу,
абавязаны скласці гадавы разлік перад выездам з тэрыторыі Рэспублікі Польшча. У гэтым выпадку тэрмін складання дэкларацыі PIT-37 можа наступіць нават значна раней.


