Складанне падатковых дэкларацый
"PIT" (ПДФА) – гэта назва афіцыйных бланкаў, якія прадастаўляе Міністэрства фінансаў, і на якіх падаткаплацельшчыкі складаюць свае гадавыя разліковыя дэкларацыі, што датычацца асабістага падаходнага падатку. Гадавую дэкларацыю ПДФА (PIT) маюць абавязак скласці ўсе падаткаплацельшчыкі, якія атрымалі якія-небудзь даходы ў падатковым годзе нават, калі яны ў канчатковым выніку атрымалі страту або ў іх ідэальна атрымалася «па нулях».
Гадавую дэкларацыю могуць не складаць толькі тыя падаткаплацельшчыкі, якія не атрымалі ніякага даходу і прыбытку (наогул нічога не зарабілі), а адначасова ня мелі ўнесенай заявы ў падатковае ведамства аб гаспадарчай дзейнасці, а таксама падаткаплацельшчыкі, якія атрымалі выключна замежныя даходы, вызваленыя ад падаткаабкладання ў Польшчы.
За некаторых падаткаплацельшчыкаў гадавыя разлікі складаюць плацельшчыкі (працадаўца за супрацоўніка па яго заяве, пенсійны фонд, напр. сацыяльнае ведамства (ZUS), калі падаткаплацельшчык не складзе разлік асабіста). Гэта тычыцца такіх сітуацый, калі падаткаплацельшчык не атрымліваў прыбытку з іншых крыніц.


