Віды рашэнняў і дакументаў у візавай працэдуры
Звяртаючыся за візай, трэба сабраць адпаведны для мэтаў запланаванай паездкі камплект дакументаў. У польскім заканадаўстве прадугледжана 21 мэта выдачы візы. У прыватнасці, гэта наступныя выпадкі:
„01” — калі віза выдаецца з турыстычнай мэтай;
„02” — калі віза выдаецца з гасцявой мэтай;
„03” — калі віза выдаецца з мэтай удзелу ў спартыўных мерапрыемствах;
„04” — калі віза выдаецца з мэтай вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці;
„05” — калі віза выдаецца з мэтай вядзення культурнай дзейнасці ці ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях;
„06” — калі віза выдаецца з мэтай выканання службовых заданняў прадстаўнікамі органаў замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі;
„07” — калі віза выдаецца з мэтай выканання працы, якая залежыць ад рытму пор года;
„08” — калі віза выдаецца з мэтай выканання працы;
„09” — калі віза выдаецца з мэтай праходжання навучання першага ўзроўню, навучання другога ўзроўню ці цэласнага магістэрскага навучання альбо навучання трэцяга ўзроўню;
„10” — калі віза выдаецца з навуковай, асветніцкай, дыдактычнай мэтай, іншай, чым мэта, аб якой гаворыцца ў арт. 28 абз. 1 пункт 8 закону;
„11” — калі віза выдаецца з мэтай карыстання часовым прыстанішчам;
„12” — калі віза выдаецца з мэтай прыезду з гуманітарнай місіяй, улічваючы дзяржаўны інтарэс ці міжнародныя абавязкі;
„13” — калі віза выдаецца з мэтай уз'яднання з грамадзянінам дзяржавы-члена Еўрапейскга Саюза, дзяржавы-члена Еўрапейскага Пагаднення аб Свабодным гандлі (EFTA) — бакі дагавора аб Еўрапейскай Эканамічнай Зоне ці Швейцарскай Канфедэрацыі ці знаходжання з ім;
„14” — калі віза выдаецца з мэтай удзелу ў праграмах культурнага ці асветніцкага абмену, праграмах гуманітарнай дапамогі ці праграмах працы студэнтаў на канікулах (у выпадках, калі праграма ўрэгулявана міжнародным дагаворам, бокам якога з'яўляецца Рэспубліка Польшча, на візавай наклейцы зазначаецца таксама назва праграмы);
„15” — калі віза выдаецца з іншай мэтай, чым акрэслена ў арт. 28 абз. 1 пункты 1—13, а таксама абз. 2 і 3 закону;
„16” — калі віза выдаецца з мэтай удзелу ў працэсе па справе аб прадастаўленні прыстанішча;
„17” — калі віза выдаецца з мэтай, аб якой гаворыцца ў арт. 43 абз. 4, арт. 61 абз. 3 ці арт. 71a абз. 3 закону;
„18” — калі віза выдаецца з мэтай перасялення ў якасці члена самай блізкай сям'і рэпатрыянта;
„19” — калі віза выдаецца з мэтай рэалізацыі дазволу на часовае пражыванне, дазволу на пасяленне ці дазволу на побыт доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС;
„20” — калі віза выдаецца з мэтай карыстацца паўнамоцтвамі, якія абумоўлены наяўнасцю Карты паляка;
„21” — калі віза выдаецца з мэтай рэпатрыяцыі.
У выпадку пазіцый ад 1 да 15 мэта выдачы візы не залежыць ад таго, які від гэтай візы - нацыянальная ці адзіная. Мэты выдачы візы, зазначаныя лічбамі ад 6 да 21, датычаць выключна нацыянальных віз. Трэба памятаць, што рашэнні аб выдачы віз кожны раз прымае консул РП, і ў яго кампетэнцыі таксама знаходзіцца адмова. Асноўныя дакументы, якія патрэбныя пры падачы візавай анкеты:
- замежны пашпарт (сапраўдны як мінімум 3 месяцы ад даты запланаванага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Польшча) і ўнутраны пашпарт (у некаторых краінах, напрыклад, у Рэспубліцы Беларусь, гэта адзін дакумент).
УВАГА! У выпадку наяўнасці 2 ці болей пашпартоў, трэба падаць ва ўстанову ўсе дакументы. - ксеракопія старонкі дакумента з асабістымі дадзенымі (старонка з фатаграфіяй)
- 2 фатаграфіі, памерам 3,5 x 4,5 см. Фатаграфіі павінны адпавядаць наступным крытэрыям:
- каляровая, выразная, чыстая і кантрастная,
- надрукаваная на паперы высокай якасці на светлым фоне,
- не старэй за 6 месяцаў і якая дазваляе ідэнтыфікаваць заяўніка,
- зробленая анфас, якая выразна паказвае вочы і твар з двух бакоў ад верха галавы да верхняй часткі плеч так, каб твар займаў 70-80% фатаграфіі,
- на фатаграфіі павінен быць заяўнік без галаўнога ўбору, які глядзіць прама, з закрытым ртом,
- твар не павінен быць прыкрыты валасамі.
У выпадку асоб, якія носяць акуляры, фатаграфія павінна адпавядаць таксама наступным крытэрыям:
- шкло не павінна быць цёмным,
- аправа не павінна закрываць ніводнай часткі вока,
- не павінна быць якіх-небудзь блікаў.
Калі заяўнік носіць рэлігійны галаўны ўбор, то фатаграфія павінна адпавядаць наступным дадатковым крытэрыям:
- падбародак, лоб і абедзве шчакі павінны быць выразна бачны,
- на твары не павінна быць ценяў ад галаўнога ўбору. - страхавы поліс на як мінімум 30000 еўра, які ахоплівае час побыту, зазначаны ў візавай анкеце, сапраўдны на тэрыторыі Шэнгенскай зоны (у выпадку візы, якая дазваляе побыт) ці дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць медыцынскай страхоўкі ў разуменні нормаў аб прадастаўленні медыцынскай дапамогі, якая фінансуецца за кошт грамадскіх сродкаў альбо кампенсацыя страхоўшчыкам расходаў на лячэнне на тэрыторыі РП (у выпадку нацыянальнай візы).
- правільна запоўнены фармуляр візавай анкеты (адказ на кожны пункт друкаванымі літарамі, імя і прозвішча, якія прыведзены лацінскімі літарамі, дакладна так, як у замежным пашпарце).
Тут Вы можаце знайсці ўзоры фармуляра анкеты:
WNIOSEK O WYDANIE WIZY SCHENGEN – польская версія
Анкета для шенгенской визы – руская версія
APPLICATION FOR SCHENGEN VISA – англійская версія
- Іншыя дакументы, якія Вы будзеце павінны падаць, звязаныя з мэтай Вашага візіту ў Польшчу


