З якой візай можна ўехаць у Польшчу?
Краіны Шэнгенскага дагавора выдаюць 5 відаў віз: адзіныя (якія дазваляюць таму, хто іх мае, уязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі Шэнгенскай зоны) і нацыянальныя (якія дазваляюць доўгі час знаходзіцца на тэрыторыі канкрэтнай дзяржавы Шэнгенскага дагавора).
|
Адзіныя візы |
кароткатэрміновая (шэнгенская віза) – максімальны побыт на тэрыторыі РП 90 дзён на працягу 180 дзён ад моманту першага ўезду |
|
-> аэрапортная віза (A) – сапраўдна толькі для тых, хто падарожнічае самалётам, не дазваляе яе ўладальніку пакідаць транзітную зону аэрапорта, -> транзітная віза (B) – дазваляе транзіт праз тэрыторыю Шэнгенскай зоны, які не перавышае 5 дзён, -> кароткатэрміновая віза (C) – дазваляе знаходзіцца на тэрыторыі Шэнгенскай зоны не болей за 90 дзён на працягу перыяда ў 180 дзён |
|
|
Нацыянальныя візы |
доўгатэрміновая (нацыянальная віза) – побыт да года ў перыяд дзеяння візы. Перыяд дзеяння доўгатэрміновай візы для побыту можа складаць да 5 гадоў. |
|
-> нацыянальныя візы (D) – дазваляюць знаходзіцца на тэрыторыі выбранай дзяржавы Шэнгенскай зоны (напрыклад, Польшчы) не болей 365 дзён на працягу перыяда, які не перавышае 365 дзён, -> візы (C+D) – дазваляюць знаходзіцца на тэрыторыі выбранай дзяржавы Шэнгенскай зоны (напрыклад, Польшчы) не болей 365 дзён на працягу перыяда, які не перавышае 365 дзён, а таксама знаходзіцца ў іншых краінах Шэнгенскай зоны не болей 90 дзён на працягу перыяда, які не перавышае 365 дней (як на падставе адзінай візы). |
Візы тыпу C і D могуць дазваляць зрабіць адзін, два ці неабмежаваную колькасць уездаў на працягу перыяду знаходжання, які абазначаецца ў візе кольскасцю дзён.
УВАГА! Візы тыпу D выдаюцца з мэтай дазволіць побыт на тэрыторыі канкрэтнай дзяржавы Шэнгенскага дагавора, а не для перамяшчэння паміж асобнымі краінамі.
Доўгатэрміновыя нацыянальныя візы дазваляюць іх уладальнікам ажыццявіць бязвізавы, аднаразовы (у адзін бок!) транзіт, які не перавышае 5 дзён, праз тэрыторыю іншых краін Шэнгенскай зоны. Напрыклад, калі грамадзянін Расіі атрымаў у консульстве РП візу тыпу D, то ён можа ехаць у Польшчу, напрыклад, на аўтамабіле з Санкт-Пецярбурга праз Эстонію, Латвію і Літву, але назад ён павінен будзе ляцець самалётам прамым рэйсам, напрыклад, з Варшавы ў Санкт-Пецярбург.
Для таго, каб пазбегнуць праблем пры чарговых транзітах з краіны паходжання ў РП, трэба атрымаць дазвол на часовае пражыванне на тэрыторыі РП ці падаваць заяву на атрыманне шматразовых транзітных віз у консульскія ўстановы дзяржаў Шэнгенскага дагавора, якія знаходзяцца на тэрыторыі РП. Не існуе магчымасці выдаць танзітную візу іншаземцу, які дэкларуе транзіт праз тэрыторыю РП з мэтай паездкі на тэрыторыю іншай краіны Шэнгенскай зоны. Але калі, напрыклад, грамадзянін Украіны хоча атрымаць транзітную візу для паездкі ў Калінінградскую вобласць, то ён мае падставы для таго, каб атрымаць такую візу.


