Умовы для атрымання візы
У выпадку асоб, якія хадайнічаюць аб візе, неабходна:
- абгрунтаванне мэты падарожжа і ўмоў планаванага побыту на тэрыторыі Шэнгенскай зоны ці на тэрыторыі пэўнай краіны (напрыклад, Польшчы),
- даказаць наяўнасць сродкаў, дастатковых для ўтрымання сябе і вяртання ў краіну паходжання ці для транзіту ў іншую краіну, у якую дадзеная асоба мае права гарантаванага ўезду, ці даказаць сваю магчымасць легальна атрымаць такія сродкі,
- каб дадзеная асоба не фігуравала ў спісе асоб, якім адмоўлена ў дазволе на ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны,
- каб дадзеная асоба не фігуравала сярод асоб, якія былі прызнаны асобамі, якія могуць парушыць грамадскі правапарадак, бяспеку ці міжнародныя зносіны.


