Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Каму патрэбна віза для ўезду ў Польшчу?

Асоб, якія ўязджаюць на тэрыторыю Польшчы, у прынцыпе можна падзяліць на 3 групы, да якіх, у залежнасці ад іх грамадзянства, прымяняюцца розныя ўмовы, якія прадстаўлены ў табліцы ніжэй.

1 група

грамадзяне краін-членаў Шэнгенскага дагавора

  • не патрабуюцца візы
  • падарожнічаючы ў Шэнгенскай зоне, да якой Польшча далучылася 21.12.2007 г., ім патрэбны толькі дзеючы замежны пашпарт

Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Грэцыя, Францыя, Іспанія, Галандыя, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Літва, Латвія, Люксембург, Мальта, Манака, Германія, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Сан Марына, Славакія, Славенія, Швейцарыя, Швецыя, Ватыкан, Венгрыя, Італія

2 група

грамадзяне краін, з якімі падпісаны пагадненні аб бязвізавым рэжыме

  • не патрабуюцца візы пры ўмове, што яны знаходзяцца на тэрыторыі Шэнгенскай зоны не больш за 90 дзён'
  • падарожнічаючы ў Шэнгенскай зоне, да якой Польшча далучылася 21.12.2007 г., ім патрэбны толькі дзеючы замежны пашпарт

Знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы на працягу перыяду, які не перавышае 90 дзён, могуць грамадзяне такіх краін, як: Андора, Антыгуа і Барбуда, Аргентына, Аўстралія, Багамы, Барбадос, Бразілія, Брунэй, Балгарыя, Чылі, Харватыя, Кіпр, Гватэмала, Іспанія, Гандурас, Ганконг (Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён КНР), Ірландыя, Ісландыя, Ізраіль, Японія, Канада, Паўднёвая Карэя, Коста-Рыка, Макао (Спецыяльны адміністрацыйны рэгіён КНР), Малайзія, Маўрыкій, Мексіка, Нікарагуа, Новая Зеландыя, Панама, Парагвай, Румынія, Сальвадор, Сент-Кіціс і Нэвіс, Сан Марына, Сейшэлы, Сінгапур, Уругвай, ЗША, Венесуэла, а таксама Аб'яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. На падобных падставах асобныя нормы рэгулююць магчымасць уезду ў Польшчу без візы асоб, якія маюць дакументы, якія пацвярджаюць іх статус бежанцаў або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Ірландыі, Ліхтэнштэйне, Румыніі і Швейцарыі.

 

увага! Аднак калі Вы прыязджаеце ў Польшчу з мэтай працаўладкавання ці іншай дзейнасці, якая прадугледжвае атрыманне прыбытку, ці плануеце застацца ў Польшчы болей чым на 90 дзён у перыяд 180 дзён, то Вы павінны атрымаць візу.

3 група

грамадзяне астатніх краін

  • павінны атрымаць візу
  • дакумент павінен быць сапраўдным на працягу як мінімум 90 дзён з дня ўезду на тэрыторыю Шэнгенскай зоны

 

Такім чынам, першы кантакт з Польшчай у большасці выпадкаў пачынаецца з візіту ў консульства РП.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.