Перасячэнне мяжы РП
|
УВАГА! Наяўнасць візы не гарантуе ўезд на тэрыторыю Польшчы. Рашэнне аб Вашым уездзе кожны раз прымае пагранічная служба. Пры ўездзе ў Польшчу пагранічная служба ўпаўнаважана правяраць дакументы і візы, удакладняць мэту паездкі, правяраць страхоўку іншаземца і наяўнасць у яго фінансавых сродкаў. |
|
УВАГА! Абавязак прад'яўляць сродкі для ўтрымання сябе ці дакументы, якія пацвярджаюць магчымасць легальна атрымаць такія сродкі, не датычыць іншаземцаў, якія перасякаюць мяжу на падставе, напрыклад: візы з мэтай рэпатрыяцыі, візы з мэтай працаўладкавання, карты побыту, візы з мэтай карыстання паўнамоцтвамі, якія вынікаюць з наяўнасці карты паляка. |
Пагранічная ахова можа прыняць рашэнне аб адмове ва ўездзе на тэрыторыю Шэнгенскай зоны, аб абавязку пакінуць тэрыторыю РП, ануляванні візы, а таксама можа падаць заяву на даванне згоды на ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, нягледзячы на непрытрымліванне ўмоў.
Вынікам адмены пагранічнага кантролю на ўнутраных мяжах ЕС стала павялічэнне актыўнасці мабільнай дзейнасці пагранічнай аховы не толькі ў пагранічнай зоне, але і на тэрыторыі ўсёй краіны. Да сферы абавязкаў пагранічнай аховы, напрыклад, належаць: сістэматычны ці перыядычны кантроль грамадскіх месц, у якіх збіраюцца грамадзяне трэціх краін (рынкі, чыгуначныя вакзалы і г.д.) з мэтай кантраляваць легальнасць побыту, легальнасць працаўладкавання і легальнасць вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці.
Малы памежны рух (МПР)
Неабходныя дакументы для атрымання дазволу МПР:
- анкета МПР з актуальнай фатаграфіяй, запоўненая лацінскімі літарамі,
- ксеракопія замежнага пашпарта (старонка з фатаграфіяй), замежны пашпарт для агляду,
- ксеракопія ўнутранага пашпарта, старонкі з фатаграфіямі і запісамі рэгістрацыі,
у выпадку неразборлівага запісу ў пашпарце патрабуецца даведка з АВіР аб рэгістрацыі.
Як выглядае дазвол на перасячэнне мяжы ў рамках малога памежнага руху?
Інфармацыя аб малым памежным руху з Украінай – па-польску
АНКЕТА-ЗАЯВА НА ВЫДАЧУ ДАЗВОЛУ НА ПЕРАСЯЧЭННЕ МЯЖЫ Ў РАМКАХ МАЛОГА ПАМЕЖНАГА РУХУ


