Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Дадаткі да візавай анкеты

Важна падрыхтаваць усе дакументы, якія ўпаўнаважваюць атрымаць візу, паколькі ў сітуацыі адсутнасці поўнага камплекта консульства прыступіць да разгледжання анкеты на падставе пададзеных дакументаў.

У выпадку сумненняў, якія датычаць уласнай індывідуальнай сітуацыі, можна звязацца з:

  • Аддзелам консульскай інфармацыі Міністэрства замежных спраў РП (Informacjа Konsularnа Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP) па нумару тэлефона: (+48-22) 523 9451;
  • Консульствам РП у сваёй краіне

УВАГА! У выпадку адмовы ў выдачы візы візавы збор не вяртаецца.

Юрыдычная падстава: Распараджэнне міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі «Аб візах для іншаземцаў» ад 22 снежня 2008 г. (Rozporządzenie ministra spraw wewnętrznych i administracji z dnia 22 grudnia 2008 r. w sprawie wiz dla cudzoziemców).

Прыклады дакументаў, якія патрабуюцца ў консульствах РП:

  • пісьмо польскай турыстычнай фірмы, з якой супрацоўнічае мясцовая турыстычная фірма, аб зробленым браніраванні і аплаце;
  • ваўчар, які пацвярджае браніраванне праз Інтэрнэт (на падставе дагавора з Польскай турыстычнай палатай ад 28.04.2008 г.);
  • даведка з банка аб наяўнасці патрабаваных фінансавых сродкаў;
  • запрашэнне ад фізічнай асобы ці юрыдычнай асобы, зарэгістраванае ў ваяводскім упраўленні (urząd wojewódzki) ці пісьмовая заява, падрыхтаваная стараной, якая прымае, / толькі ў выпадку блізкіх родных – мужа (жонкі), дзяцей (у тым ліку прыёмных), бацькоў (у тым ліку апекуноў), дзядоў (бабак) і ўнукаў – якія наведваюць іншаземцаў легальна.

УВАГА! Запрашэнне павінна змяшчаць дадзеныя фірмы/арганізацыі, дадзеныя асобы, якая запрашае, мэту прыезду, а таксама запіс аб адказнасці за расходы, звязаныя з пражываннем, расходамі на лячэнне і магчымую дэпартацыю;

  • пісьмовая заява, падрыхтаваная арганізацыяй, якая прымае: адпаведныя органы, нацыянальныя спартыўныя саюзы і нацыянальныя алімпійскія камітэты дзяржаў-членаў Шэнгенскага дагавора;
  • пісьмовая заява, падрыхтаваная юрыдычнай асобай, якая прымае, таварыствам, бюро ці аддзелам такой юрыдычнай асобы ці таварыства, органамі дзяржаўнай ці мясцовай улады дзяржаў-членаў Шэнгенскага дагавора ці арганізацыйнымі камітэтамі кірмашоў, выставак, канферэнцый і гандлёвых сімпозіумаў, якія праводзяцца на тэрыторыі дзяржаў-членаў Шэнгенскага дагавора;
  • дакумент, які пацвярджае вядзенне прадпрымальніцкай дзейнаці ў краіне паходжання;
  • гандлёвы дагавор, падпісаны з польскім бокам;
  • пісьмовая заява, падрыхтаваная арганізацыяй, якая прымае ўдзельніка культурнага абмену;
  • даведка, выдадзеная нацыянальным органам, якая пацвярджае, што заяўнік з'яўляецца членам дэлегацыі, якая выязджае на тэрыторыю іншага Бока з мэтай удзелу ў названым мерапрыемстве, разам з копіяй афіцыйнага запрашэння;
  • дазвол на працу ў РП, выдадзены ваяводам ці іншым суб'ектам, упаўнаважаным выдаваць пацверджанні працаўладкавання, ці іншы дакумент, усталяваны нормамі заканадаўства;
  • заява аб намеры працаўладкаваць іншаземца;
  • даведка аб адсутнасці судзімасці;
  • дакументы, якія пацвярджаюць характар працы, якая не патрабуе дазволу;
  • рашэнне ваяводы аб выдачы дазволу на часовае пражыванне;
  • карта паляка.

 

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.