Як правільна запоўніць візавую анкету?
Візавую анкету трэба запоўніць, прытрымліваючыся наступных указанняў:
- яна павінна быць запоўнена лацінскімі літарамі на камп'ютары, друкавальнай машынцы ці друкаванымі літарамі, без закрэслівання і памарак, згодна з адпаведнымі запісамі ў замежным пашпарце,
- усе пункты анкеты павінны быць запоўнены,
- у выпадку, калі якая-небудзь інфармацыя не датычыць заяўніка, трэба паставіць знак «-»,
- у левым верхнім куце трэба прыклеіць фатаграфію памерам 3,5 x 4,5 см.
УВАГА! Анкеты, якія не адпавядаюць патрабаванням, якія пералічаны вышэй, як правіла, не разглядаюцца.
Указанні для правільнага запаўнення візавай анкеты крок за крокам (нумерацыя адпавядае абазначэнню асобных палей у фармуляры візавай анкеты)
Фармуляр візавай анкеты ў асобных яго пунктах трэба запоўніць наступным спосабам:
1. Запіс павінен дакладна адпавядаць запісу ў пашпарце (у лацінскай транскрыпцыі).
2. Упісваюць асобы, якія раней мелі іншае прозвішча. Асобы, якія раней не мелі іншага прозвішча, ставяць знак "-".
3. Запіс павінен дакладна адпавядаць запісу ў пашпарце (у лацінскай транскрыпцыі).
4. Упісаць дату нараджэння ў фармаце: год, месяц, дзень.
5. Упісаць ў выпадку наяўнасці, а калі ў хадайніка яго няма, паставіць "-".
6. Упісаць актуальную назву населенага пункта і краіны, дзе нарадзіўся заяўнік.
7. Упісаць грамадзянства на дадзены момант.
8. Упісаць грамадзянства, якое хадайнік атрымаў пры нараджэнні.
9. Адзначыць адпаведны квадрат.
10. Адзначыць адпаведны квадрат.
11. Упісаць імя па бацьку (імя бацькі) (незалежна ад таго, жывы бацька ці не).
12. Упісаць імя маткі (незалежна ад таго, жывая яна ці не).
13. Адзначыць адпаведны квадрат згодна дакументу, пададзенаму ў консульскім аддзеле.
14-17. Упісаць звесткі аб прадстаўленым дакуменце.
18. Запоўніць у залежнасці ад фактычнага стану. Грамадзяне Расіі ставяць знак "-".
19. Упісаць Вашу прафесію ў цяперашні час. У выпадку, калі заяўнік ў дадзены момант не працуе, упісаць „не працуе".
20. Асобы, якія працуюць, упісваюць назву, дакладны адрас і тэлефон працадаўцы. Студэнты, дзеці – назву і адрас навучальнай установы, школы.
21. Запоўніць у выпадку транзіту, калі не датычыць, уставіць знак "-".
22-24. Адзначыць адпаведны квадрат.
25. Упісаць колькасць дзён, на працягу якіх заяўнік жадаў бы знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы ў перыяд дзеяння візы.
26. Калі на працягу астатніх трох гадоў заяўнік меў польскія візы, трэба зазначыць нумары і тэрміны дзеяння ўсіх віз, калі не меў – упісаць „не меў".
27. Запоўніць у выпадку транзіту, калі не датычыць, уставіць знак "-".
28. Упісаць назвы дзяржаў, якія Вы наведалі на працягу астатніх 5 гадоў, а калі такіх не было, уставіць знак "-".
29. Адзначыць адпаведны квадрат (можна адзначыць толькі адну мэту паездкі). У выпадку выбару мэты паездкі - „іншыя", трэба ўдакладніць прычыну планаванага выезду.
30. Упісаць дату планаванага ўезду на тэрыторыю Польшчы (першага ўезду – у выпадку хадайніцтва аб выдачы шматразовай візы).
31. Упісаць дату планаванага выезду з тэрыторыі Польшчы (апошняга выезду – у выпадку хадайніцтва аб выдачы шматразовай візы).
32. Упісаць назву пагранічнага пункта, праз які адбудзецца ўезд на тэрыторыю Польшчы (першага – у выпадку хадайніцтва аб выдачы шматразовай візы).
33. Упісаць від транспартнага сродку (самалёт, цягнік, аўтамабіль і інш.), на якім плануецца ўезд на тэрыторыю Польшчы.
34. Упісаць дадзеныя стараны, якая прымае іншаземца ў Польшчы.
35-36. Адзначыць адпаведны квадрат і даць падрабязную інфармацыю.
37-42. Запоўніць, калі ўпісаныя ў пашпарт заяўніка члены сям'і суправаджаюць яго падчас паездкі ў Польшчу. Калі не суправаджаюць яго падчас паездкі – у рубрыках трэба паставіць знакі "-".
43. Запаўняе толькі іншаземец, які хадайнічае аб выдачы візы камендантам пункта пагранічнага кантролю. Калі не датычыць, уставіць "-".
45. Упісаць адрас заяўніка ў краіне пражывання.
46. Упісаць нумар кантактнага тэлефона.
47. Упісаць населены пункт і дату запаўнення анкеты.
48. Трэба паставіць подпіс.
УВАГА! З мэтай праверкі дадзеных, якія змешчаны ў візавай анкеце, консул можа патрабаваць прадастаўлення дадатковых дакументаў. Напрыклад, гэта могуць быць:
- пацверджанне працаўладкавання ці вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці,
- пацверджанне рэгістрацыі,
- пацверджанне наяўнасці фінансавых сродкаў.
Усе дакументы павінны быць пададзеныя ў арыгінале, разам з даданымі копіямі і павінны падавацца індывідуальна.


