Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Фонд

Фонд як асобная прававая форма рэгулюецца палажэннямі закона ад 6 красавіка 1984 г.  аб фондах (Dz.U. z 1991 r. nr 46, poz. 203 ze zm.)

Згодна з art. 1 Закона аб фондах, фонд можа быць утвораны для рэалізацыі адпаведных асноўным інтарэсам Рэспублікі Польшча мэтаў гаспадарча і грамадзка карысных.

Фонд можа быць утвораны:

  • фізічным асобамі, незалежна ад іх грамадзянства і месца пражывання
  • прыватнымі асобамі, якія маюць штаб-кватэры ў Польшчы ці за мяжой

Гэта азначае, што няма ніякіх перашкод для ўтварэння фонду замежнікамі і замежнымі асобамі пры ўмове, што штаб-кватэра будзе знаходзіцца ў Польшчы.

Волевыяўленне на ўтварэнне фонду павінна быць прадстаўлена ў форме натарыяльнага акту. Абавязковай умовай для ўтварэння фонду з’яўляецца ўстанаўленню статуту, які павінен быць выражаны пісьмова і падпісаны заснавальнікам. Статут трэба падаць у рэгістрацыйны суд на этапе заяўлення аб жаданні ўтварыць фонд.

Фонд можа быць заснаваны ў завяшчанні. Заснавальнік павінен абазначыць мэту фонду, а таксама маёмасныя складальныя, прадназначаныя для яе рэалізацыі, таму што фонд характарызуецца тым, што ўтварае яго маёмасць, у адрозненне, напрыклад, ад таварыстваў, якія абапіраюць сваю дзейнасць на ўдзельнікаў. У статуце фонду трэба азначыць суб’ект гаспадарчай дзейнасці, які будзе ім кіраваць.

Фонд абавязкова павінен быць запісаны ў KRS і становіцца праваздольным ад моманту запісу. Суд ажыццяўляе запіс фонду пасля таго, як упэўніцца, што прававыя дзеянні, якія з’яўляюцца падставай для запісу, рэалізаваныя ўпаўнаважанай асобай ці органам і з’яўляюцца сапраўднымі. Пастанаўленне аб запісе фонду ў KRS суд выдае таксама пасля  сцвярджэння, што мэта і статут фонду адпавядаюць праву.

Фонды, якія маюць штаб-кватэру за мяжой, могуць арганізаваць прадстаўніцтвы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Арагнізацыя прадстаўніцтва патрабуе дазволу. Атрыманне дазволу азначае адначасова згоду на ажыццяўленне дзейнасці, абазначанай у дазволе. Дазвол выдае адпаведны міністр згодна са сваёй сферай дзейнасці, а таксама з мэтамі арганізацыі фонду.

У адносінах да прадстаўніцтва замежнага фонду ўжываюцца тыя ж палажэнні, якія рэгулююць утварэнне і дзейнасць прадстаўніцтваў замежных прадпрымальнікаў у Польшчы.

Згодна з art. 5 ust. 5 Закона аб фондах, фонд можа ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць у памеры, які служыць рэалізацыі яго мэтаў. Калі фонд прадугледжвае гаспадарчую дзейнасць, вартасць маёмасных сродкаў, прадназначаных для гаспадарчай дзейнасці, не павінна быць меншай за 1000 PLN. Гаспадарчая дзейнасць фонду павінна служыць для рэалізацыі мэтаў, якія ўласцівыя фондаў, г. зн. мэтаў грамадзкай карысці, якімі могуць быць выключна мэты грамадзка карысныя. Гаспадарчая дзейнасць не можа быць асноўнай мэтай дзейнасці фонду.

Асацыяцыя

Гаспадарчая дзейнасць можа ажыццяўляцца таксама ў форме асацыяцый, якія з’яўляюцца праваздольнымі.

Замежнікі, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, могуць аб’ядноўвацца ў асацыяцыі на тых жа ўмовах, што і польскія грамадзяне. Аднак замежнікі, якія не маюць месца пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, могуць уступаць у асацыяцыі, статуты якіх прадугледжваюць такую магчымасць.

Асацыяцыя становіцца праваздольнай і можа дзейнічаць з моманту запісу ў KRS. Працэс, звязаны з запісам у KRS, звольнены ад судовых аплат.

Варта дадаць, што фонды і асацыяцыі, як няўрадавыя арганізацыі, могуць атрымаць статус грамадзка карыснай арганізацыі, на падставе закона ад 24 красавіка 2003 г. аб грамадзка карыснай дзейнасці і валанцёрстве (Dz.U. z 2003 r. nr 96, poz. 87 ze zm)

У art. 20 вышэйпаказанага закона пэўным чынам былі абазначаны мэты няўрадавых арганізацый, якія жадаюць мець статус грамадзка карысных арганізацый:

  • ажыццяўленне дзейнасці, абазначанай у статуце, для карысці цэлага грамадзтва або групы суб’ектаў, пры ўмове, што гэта група мае асабліва цяжкую жыццёвую сітуацыю або матэрыяльную сітуацыю;

вышэйпаказаная дзейнасць павінна быць выключнай дзейнасцю, зазначанай у статуце, няўрадавай арганізацыі і павінна датычыць рэалізацыі грамадзкіх заданняў для карысці ўсяго грамадзтва або групы суб’ектаў, у сферы грамадзкіх заданняў, зазначаных у art. 4 гэтага ж закона.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.