Грамадзянскае таварыства
Часта выкарыстоўваемай формай ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці з’яўляецца грамадзянскае таварыства. Назва ўводзіць у памылку, таму што грамадзянскае таварыства не з’яўляецца гаспадарчым суб’ектам, толькі дамовай, заключанай паміж удзельнікамі, якая рэгулюецца палажэннямі польскага Грамадзянскага Кодэкса [Kodeksu Cywilnego] (art. 860-875). У сувязі з гэтым запісу ва ўлік гаспадарчай дзейнасці падлягаюць яго асобныя ўдзельнікі, як фізічныя асобы, а не само таварыства.
|
Дамова таварыства можа быць падпісаная замежнікам! |
У дамове таварыства, удзельнікі абавязваюцца імкнуцца дасягнуць агульную гаспадарчую мэту пры дапамозе вызначанай дзейнасці, у прыватнасці пры дапамозе ўнясення ўкладаў. Унесеныя ўклады ўтвараюць агульную маёмасць, якую нельга дзяліць да моманту распаду таварыства.
Па абавязаннях таварыства ўдзельнікі адказваюць разам, гэта азначае, што крэдытор можа патрабаваць выплаты доўгу ў цэласці ад кожнага ўдзельніка, а дадзены ўдзельнік павінен гэта жаданне задаволіць. Толькі пасля можа патрабаваць вярнуць адпаведную частку ад іншых удзельнікаў.
Регістрацыя грамадзянскага таварыства
Занясенню ва ўлік гаспадарчай дзейнасці падлягае кожны удзельнік аобна, згодна з апісаным у іншай частцы гэтага раздзела прынцыпам рэгістрацыі гаспадарчай дзейнасці фізічных асоб. Таварыству прысвойваецца нумар REGON.


