Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Купля нерухомасці замежнікамі ў Польшчы

Для таго каб набыць нерухомасць у Польшчы замежнікі павінны атрымаць дазвол Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі МУСіА [MSWiA (Ministerstwa Spraw Wewnętrznych i Administracji)]. Заява з просьбай дазволу набыцця нерухомасці ў Польшчы датычыцца канкрэтнай нерухомасці.

Заяву (з просьбай дазволіць набыць нерухомасць) неабходна саставіць згодна з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў законе ад 24 сакавіка 1920 г. аб набыцці нерухомасці замежнікамі – глядзі: закон ад 20 лютага 2004 г. аб змяненні закону аб набыцці нерухомасці замежнікамі, а таксама закону аб гербавым зборы [opłacie skarbowej] (Dz. U. z 2004 r. nr 49, poz. 466)

а таксама ў

распараджэнні Міністра Унутраных Спраў і Адміністрацыі ад 26 красавіка 2004 г. па пытанню падрабязнай інфармацыі і відаў дакументаў, якія павінен прадставіць замежнік, які хоча атрымаць дазвол на набыццё нерухомасці  (Dz. U. z 2004 r. Nr 94, poz. 925 z późn. zm.)

Канкрэтная інфармацыя, якая неабходна для атрымання дазволу

Дазвол МУСіА выдаецца па заяве замежніка, калі:

  • набыццё нерухомасці замежнікам не справакуе пагрозу для аховы і бяпекі дзяржавы або грамадзкага ладу, а таксама не супраціпастаўляюцца гэтаму прынцыпы грамадзкай палітыкі і здароўя грамадзтва
  • замежнік прадставіць акалічнасці, якія звязваюць яго з Польшчай.

Згодна з art. 1a ust. 2 вышэйпаказанага закону, акалічнасцямі, якія падцвярджаюць сувязь замежніка з Польшчай, могуць быць:

  • польская нацыянальнасць або польскае паходжанне
  • заключэнне шлюбу з грамадзянінам Польшчы
  • дазвол на часовае пражыванне або пасяленне або дазвол на доўгатэрміновае прабыванне рэзыдэнта Еўрапейскіх Супольнасцяў  [zezwolenia na zamieszkanie na czas oznaczony lub na osiedlenie się lub zezwolenia na pobyt rezydenta długoterminowego Wspólnot Europejskich]
  • чалецтва ў органе, які кіруе прадпрыемствамі азначанымі ў art. 1 ust. 2 pkt 4,
  • ажыццяўленне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча гаспадарчай альбо сельскагаспадарчай дзейнасці, згодна з палажэннямі польскага права.

Крыніца: www.mswia.gov.pl

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.