Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Дзе шукаць нерухомасць для куплі?

Калі мы не маем часу або нам неабходна комлекснае абслугоўванне, можам скарыстацца паслугамі агенцтва абарачэння нерухомасці. Варта памятаць, што не ўсе агенцтвы пагодзяцца шукаць кватэру для замежніка, калі не пацвердзім, што задаваляем усім патрабаванням, якія датычаць атрымання дазволу куплі нерухомасці.

Віды дамоваў, якія заключаюцца з агенцтвамі нерухомасці:

  • адкрытыя – заключаюцца з некалькімі агенцтвамі адначасова;
  • выключныя [na wyłączność] – падпісываюцца толькі з адным агенцтвам.

Адкрытая дамова дазваляе нам карыстаца паслугамі мноства агенцтваў, але ў выпадку выключнай дамовы агенцтва звычайна прыкладае больш высілкаў для пошукаў. Дамову можна падпісаць на акрэслены час ці бестэрмінова (да таго моманту, калі знойдзецца прыдатная нерухомасць). Памер камісіі залежыць ад  рэгіёну – ад 0,1% да 0,5% вартасці нерухомасці. Абавязвае просты прынцып: чым буйней горад, тым вышэй камісійныя.

УВАГА! Па поваду памеру камісіі можна таргавацца. Найбольшыя шанцы маюць асобы, якія набываюць больш каштоўную і менш папулярную нерухомасць.

У рамках камісійных пасрэднік павінен:

  • праверыць прававы стан нерухомасці (г. зн. выявіць, ці не прапісаны хтосьці ў даным жылым аб’екце, ці не з’яўляецца ён закладам, ці аплачаныя рахункі);
  • быць пасрэднікам падчас перамоваў па поваду кошту;
  • параіць пачас куплі.

Добрым спосабам знайсці кватэру з’яўляецца таксама прагляд раздзелаў аб’яў  «Прадам кватэру» [Sprzedam mieszkanie] у агульнапольскіх і лакальных газетах.

Месцы ў Ітэрнэце, дзе можна шукаць кватэру: 
www.me–mieszkania.pl – пошукавік прыдатных прапаноў (мовы: польская, ангельская, руская, французская, нямецкая)
www.nieruchomosci–online.pl– пошукавік прапаноў без пасрэднікаў, а таксама прапаноў агенцтваў.

Наступным спосабам пошуку кватэры з’яўляецца прагулка па аколіцы, дзе мы хочам набыць нерухомасць. Мноства ўладальнікаў кватэр замест таго, каб звяртацца ў агенцтва нерухомасці, аддаюць перавагу развешванню аб’яваў на слупах, каля пешаходных пераходаў, каля крам.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.