Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Што рабіць у сітуацыі, калі Вы станеце ахвярай біцця?

Біццё з'яўляецца нападам, якое стварае пагрозу страты жыцця, сярэднюю ці цяжкую шкоду здароўю, і віноўніку можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін да 3 гадоў. Падобнае пакаранне можа быць у выпадку бойкі, у якой актыўна ўдзельнічаюць усе бакі здарэння.

Выкарыстанне гвалту нават у выглядзе штурхання, удараў ці аплёўвання з'яўляецца формай праступка, які акрэсліваецца як парушэнне цялеснай недатыкальнасці і караецца штрафам, a то і пакараннем у выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін да 1 года. Нягледзячы на тое, да якой сітуацыі падобнага роду Вы маецце дачыненне, Вы маеце права звярнуцца ў паліцыю, нават калі сітуацыя непасрэдна Вас не датычыць.

У выпадку біцця, у выніку якога адбылося нанясенне цялесных пашкоджанняў (сінякі, драпіны, пераломы ці больш сур'ёзныя цялесныя траўмы), Вы маеце справу з праступкам, які можа скончыцца ўзбуджэннем крымінальнай справы. Калі Вы жадаеце дабіцца сваіх правоў у выпадку лёгкіх цялесных пашкоджанняў (якія знікаюць на працягу 7 дзён), то Вы можаце асабіста падаць іск у суд. Калі цялесныя пашкоджанні будуць цяжкімі, то крымінальная справа будзе ўзбуджана кампетэнтнымі органамі.

Да каго звяртацца ў выпадку біцця?

Па-першае, неабходна паведаміць у паліцыю, патэлефанаваўшы непасрэдна на нумар 997, або патэлефанаваць на экстранны нумар 112 і папрасіць злучыць з паліцыяй.

Па-другое, Вы можаце патэлефанаваць у службу выратавання непасрэдна на нумар 999, ці патэлефанаваць на экстранны нумар 112 і папрасіць злучыць са службай выратавання.

1 1 2

ЭКСТРАННЫ НУМАР ТЭЛЕФОНА, на які Вы можаце патэлефанаваць заўсёды з любой кропкі Польшчы!

У выпадку біцця абавязковым можа быць судова-медыцынскі агляд, які павінен быць выкананы ўрачом, які мае адпаведныя правамоцтвы. Мэтай агляду з'яўляецца вызначэнне атрыманых траўм, а таксама часта і іх прычны. На яго падставе можна самастойна падаць іск ці, калі біццё было цяжкім, гэта зробіць за нас суд. Судова-медыцынскі агляд можна выканаць або ў шпіталі – яго кошт будзе каля 40 - 70 польскіх злотых, ці ў прыватным медыцынскім кабінеце, дзе кошт вар'іруецца ад 100 да 130 польскіх злотых.

Крадзеж грошаў

Калі ў Вас укралі грошы, то Вам перш за ўсё трэба паведаміць пра гэты факт у паліцыю. У выпадку страты грошаў можна звярнуцца ў бліжэйшае дыпламатычнае прадстаўніцтва сваёй дзяржавы з просьбай аказання дапамагі ў вяртанні на радзіму. Калі Вы страцілі ўсе грошы, то варта звярнуцца за дапамогай да знаёмых, сям'і ці да арганізацый, якія абараняюць інтарэсы іншаземцаў.

Крадзяжы грошаў (а разам з імі часта і дакументаў) часта адбываюццца ў цэнтрах вялікіх гарадоў, у натоўпе, падчас паездкі ў гарадскім грамадскім транспарце, падчас паездкі ў цягніку. Ахвярай крадзяжу можна стаць таксама падчас абмену валюты «на рынку» замест пункта абмену валюты. Калі Вам прапаноўваюць абменны курс, які значна выгаднейшы за курс, усталяваны ў пункце абмену валюты, то ёсць вялікая верагоднасць таго, што з Вамі разлічацца фальшывымі купюрамі.

Калі Вы перамяшчаецеся на аўтамабіле ў вялікіх гарадах, стоячы ў пробцы ці на светлафоры, Вы павінны заўсёды блакаваць двзеры, каб не даць злачынцу магчымасць украсці сумку ці партфель з пярэдняга ці задняга месца.

Крадзеж аўтамабіля

Калі ў Вас укралі аўтамабіль, то неабходна аб гэтым паведаміць у паліцыю, а ў выпадку, калі аўтамабіль быў застрахаваны (страхоўка Аўтакаска), таксама ў Вашую страхавую кампанію. Пасля дастаўкі пратакола аб крадзяжу з паліцыі можа быць распачата працэдура разгледжання пытання аб выплаце кампенсацыі за выкрадзены аўтамабіль.

Спіс 10 найбольш часта крадзеных аўтамабіляў у Польшчы:

1.   Volkswagen Passat.
2.   Volkswagen Golf.
3.   Fiat 126p.
4.   Audi A6.
5.   Audi A4.
6.   Fiat Seicento.
7.   Skoda Octavia.
8.   Fiat Cinquecento.
9.   Audi 80/Toyota Yaris.
10. Fiat Panda

Крыніца: Samar

Аўтамабіль павінен мець аўтасігналізацыю, якая б абараняла яго ад спробы крадзяжу. Часта практычнымі рашэннямі з'яўляюцца блакіратары, якія ўсталёўваюцца на руле і педалі, блакіратары скрыні перадач, а ў больш новых аўтамабілях імабілайзер – устройства, якое размыкае электрычны ланцуг у аўтамабіле. 

У цэнтрах вялікіх гарадоў і перад вялікімі магазінамі пры выхадзе з аўтамабіля можна сустрэць мужчыну, які ходзіць туды-сюды і прапаноўвае «дагледзець» Ваш аўтамабіль. Гэта т. наз. «стуйковы» - асоба, якая за «дагляд» аўтамабіля будзе чакаць дробнай аплаты пасля Вашага вяртання на месца паркоўкі. На такую прапанову, канешне, не трэба згаджацца, але калі Вы папросіце гэтага чалавека дагледзець аўтамабіль, то яму трэба ўручыць невялікую суму, напрыклад, 1 ці 2 злотых.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.