Узлом жылля
Калі Вас абрабавалі, трэба паведаміць у паліцыю. З меркаванняў бяспекі пасля ўзлому жылля рэкамендуецца змяніць замкі ў дзвярах.
Купляючы кватэру на другасным рынку, трэба замяніць устаноўленыя ў дзвярах замкі. На першым паверсе трэба звярнуць увагу на тое, ці ёсць у кватэры, якую мы хочам зняць ці купіць, усталяваная рашотка ці знешнія ралеты.
Нават выходзячы на хвіліну, напрыклад, за хлебам у магазін, неабходна абавязкова зачыняць дзверы на ключ!
Знаёмства з суседзямі і падтрыманне з імі пастаяннага контакту можа дапамагчы абараніць Вашую кватэру ад узлому. Вы самі таксама павінны звяртаць увагу на падазроную сітуацыю на лесвічнай пляцоўцы ці ў кватэры, якая знаходзіцца побач, і ў выпадку неабходнасці інфармаваць паліцыю.
У кватэру нельга ўпушчаць асоб, якія не выклікаюць даверу. У інспектараў з электрасетак трэба правяраць дакументы, а аб іх прыходзе Вы павінны быць інфармаваны з дапамогай аб'явы, якая вывешана на лесвічнай пляцоўцы.
Вы не абавязаны упускаць дахаты паштальёна, дастаткова падпісаць квітанцыі аб атрыманні пасылкі на лесвічнай пляцоўцы. Асоб, якія сцвярджаюць, што яны па рашэнню таварыства ці жыллёвага кааператыва выконваюць агляд ці рамонт, можна праверыць, патэлефанаваўшы ў адміністрацыю будынка.


