Хабар
Што Вы павінны рабіць, калі хто-небудзь прапануе Вам хабар ці калі хто-небудзь патрабуе ад Вас хабар? Трэба ведаць, што хабар – гэта выгада, часцей за усё фінансавая, якую атрымлівае асоба ці група асоб для дасягнення пэўнай мэты, каб пазбегнуць стандартных працэдур. Атрыманне ці даванне хабару з'яўляецца карупцыйным злачынствам і пагражае пакараннем у выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін да 10 гадоў.
Польскае заканадаўства з'яўляецца вельмі жорсткім у пытаннях, якія датычаць хабарніцтва. Хабарам можа лічыцца такі нявінны на першы погляд падарунак, як бутэлька каньяку ці пачка кавы, якая была ўручана ўрачу ці чыноўніку. Гэтыя асобы выконваюць свае абавязкі ў межах працы ці службы і не павінны атрымліваць на падставе гэтага дадатковыя выгады. Гэта вельмі непрыстойна!
Калі Вас угаворваюць прыняць хабар ці даць хабар, ці Вы з'яўляецеся сведкам такой сітуацыі, то неабходна адразу звязацца з Цэнтральным антыкарупцыйным бюро (Centralnе Biurо Antykorupcyjnе (CBA))


